Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/Царкоўна-славяншчына/З Хронографа
← „Пчала“ | З Хронографа Летапіс 1922 год Пераклад: Максім Гарэцкі |
З кронікі Івана Малалы → |
З Хронографа.
Слова „Хронограф“, або часапісаньне ў старадаўны час мела ў нас два значаньні. Гэтым імем называліся звычайна перакладзеныя з грэцкае мовы (у 10 веку) кронікі: Ягора Амартола, Івана Малалы, Кастантына Манасіі і інш. Пад ім-жа разумеліся і славянскія компіляцыі па сусьветнай гісторыі, зложаныя з розных крыніц і ў розны час.
О преложеніі кніг от’ Греческаго языка на Словенскій. … Коньстянтін’ Філософ і брат Мефодіі преложіта сты̅а кнігі от’ Греческаго языка на Словенскіі. Болгаре же і Словене. і Сербі. і Арбанасі і Басане і Русы. во всех’ тех’ едін язык’. сты̅і же Константін Філософ’ многы кнігі преложівм отоіде прежереченыя языкі учіті і предаті ім’ святое пісаніе по іх яыку… |
Аб перакладзе кніг з грэцкае мовы на славянскую. Касьцянцін Філёзоф (у манахах Кірыла) і брат яго Мяфод пераклалі сьвятыя кнігі з грэцкае мовы на славянскую. Бо і баўгары, і славенцы, і сэрбы, і арбанасы, і басане, і русы гаварылі аднэю моваю. Дык сьвяты Касьцянцін Філёзоф, пераклаўшы многа кніг, адправіўся раней казаныя народы вучыць і прапаведаваць ім сьвятое пісьмо на іхнай мове. |
Арыгінал: | Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму. |
---|---|
Пераклад: | Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш. Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў. |