|
Стары Восіп барадаты
Спалохаўся, скочыў з хаты:
Што гэта, дзеткі, за пракуда?
Неба гарыць, над чудам чуда!
Вангелі хораша сьпяваюць,
На жулейчыках іграюць,
Кажуць: Хрыстос нарадзіўся,
Ў Віхлееме нам зьявіўся.
Пабяжым усе да Яго,
Прывітаем мы Яго.
Неба й зямлі Князь багаты
Ў ясьлях ляжыць між быдляты,
Ня прыбраўся ў царскі шаты,
Няма ў Яго жменькі сенца,
А ні руба палаценца;
Толькі над Ім сапіць бычок,
З другога боку асьлячок.
———————
Хімка з Агатай, дзьве маладзіцы,
Прынесьлі коўш галявіцы;
А Барыс стаіць пад вакном,
Дзяржыць чаўхірку з талакном;
Кузьма й Дзям’ян, два ліцьвіны,
Прынесьлі гаршчочак бацьвіны.
Прачыстая паглядае,
На ліцьвінаў наракае:
Як вы глупы, два ліцьвіны,
Ня есьць мой Хрыстос бацьвіны,
Прынясіце кашкі з малачком,
Калі не з мядовым сачком,
За то Хрыстос ласкаў будзе,
Па век вякоў не забудзе…
|