Перайсці да зместу

Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/В. Арлоўскі/Нудныя мае вершы і прозы…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
В. Арлоўскі * * * (Нудныя мае вершы і прозы…)
Верш
Аўтар: Восіп Арлоўскі
1922 год
Беднасьць і багацьце
Іншыя публікацыі гэтага твора: Нудныя мае вершы і прозы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




∗          ∗

Нудныя мае вершы і прозы, —
Я ня крычу: браціе, віват!
А кажу, што сьвет чакаюць сьлёзы, —
Ці-ж я гэтаму вінават?
Гэта яшчэ ня ёсьць ліха,
А самае ліха ўперадзі;
Да таго зробіцца няціха,
Што хоць ты на сьвет не глядзі!

Старыя ад маладых уцякаюць,
А маладыя за імі бягуць усьлед;
Адны і другія толькі мільгаюць;
Сягоньня молад, а заўтра — дзед.
Кожны ў госьці прышоў, —
Ды і госьці тут трудныя!
Што-ж ён добрае знайшоў?
Мы усе тут бядныя!

∗          ∗

Цары цытадэлі украпляюць
Яшчэ на сотню тысяч лет
І больш запасаў ваенных скапляюць:
„А! яшчэ пастаіць сьвет“.
А гэта і ў галаву ня прыходзіць, —
Або-ж народ ужо сьлеп? —
Зато ўсё ужо на нет сходзіць!
Здаецца, відзіць ужо й кеп[1]

∗          ∗

Паглядзі, пане чытацель,
Што на зямлі тварыцца!
Відзь мы тут — дачасны абітацель,
А за што-ж нам сварыцца?
Жудасна усё гэта бачыць, —
Да чаго, казаў той, даходзіць!
Хто скачаць, а хто плачаць,
А хто поўзаець, а ня ходзіць…

Ня ўжо-ж вы гэтага ня бачаце,
Што мы стаім ля парога?
А вы яшчэ толькі кулдаячаце[2],
А ня просіце вы Бога?
Бог скора сатрэць усё ў прах,
І багатыроў чакаюць сьлёзы,
Бо вялікі настанець страх
Ад бяды вялікай дозы!

∗          ∗

Не асудзі мяне, Грышка,
І не асудзі, Тарас:
Я гэтаму не вінават, брацішка, —
Тут многа ёсьць і пра вас.
Можа, каму будзець і не па гумору,
Але душа мая не вінавата;
Я тут пісаў усё без разбору,
Не шчадзіў я і роднага брата


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.

 
  1. Дурны.
  2. Ляпечаце.