Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/А. Дарэўскі-Вярыга/З альбому/I

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Адаму Кіркору Беларускі дудару!
Верш
Аўтар: Н. Караткевіч
1922 год
Слоўна з неба Божы дар…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З альбому А. Дарэўскага-Вярыгі.

I.

Беларускі дудару!
Радасна таму гаспадару,
К катораму на парог
Зашлець цябе Госпад Бог.

Бо ты, мілы дударэнька,
Так іграеш харашэнька,
Што душа аж расплывецца,
Што аж сэрца затрасецца,
А ад радасьці сьляза пальлецца…

1858 г., лістапад,
Менск.

Н. Караткевіч.


Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.