Перайсці да зместу

Хрыстаматыя беларускае літэратуры. ХІ век—1905 год/А. Дарэўскі-Вярыга/Адаму Кіркору

З пляцоўкі Вікікрыніцы
З „Гутаркі старога дзеда“ Адаму Кіркору
Верш
Аўтар: Арцём Вярыга-Дарэўскі
1922 год
Беларускі дудару!
Іншыя публікацыі гэтага твора: Літвінам, што запісаліся у мой «альбом», на развітанне.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АДАМУ КІРКОРУ.

Адаська, родны Адаська!
Як мы цешымся з цябе!
Душа твая зусім наська,
А горнеш усіх к сабе.

Мурашачка працавіта,
Хвала, брат, сіле тваей!
Як нашы у пуню жыта,
Кладзеш усё у музэй![1]

Будзь здароў! Няхай-жа пільна
Так усе робяць свае;
Няхай помняць край і Вільня,
Стараньні гэта чые.



  1. Музэй пры Публічнай Бібліятэцы ў Вільні.

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.