Хвейнаму другу

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Хвейнаму другу
Верш
Аўтар: Алесь Гарун
Верасень 1919 году
Крыніца: Беларускае Жыцьцё. — 22 сьнежня 1919. — №22; бач. 5

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Хвейнаму другу.

Але, ну так, але, але, —
Мы усе яшчэ у неяснай ймгле,
Наперад глянуць — далі там
Няма, здаецца, жаднай нам;

— Да тэй дарозе, што ідзем,
Калоды, пні, завалы, лом
І страх, і жах глядзяць зусюль,
Няма палегкі ні адкуль

І сілау нам здаецца брак…
Усе так, усе так! — Але-ж, аднак,
Пазбудзь трывог душы сваей.
Няхай пануе вера у ей, —

Глядзі: ідзем мы не адны
Шукаць дабра для стараны. —
За намі рушылі яны, —
Зямлі радзімае, сыны!


∗     ∗

Яшчэ ня спау з іх дауні сон,
Ня прэціць ім кайданау звон,
Ня вытхнуу з іх ганебны дух
Рабоу адданых, верных слуг

І можа быць, што, раз, ізноу,
На дауніх трапіушы паноу
Ім паднясуць свае дары, —
Нічога, гэта да пары!


∗     ∗

Нясьмелы, крок іх і цяжкі,
Дык ен і мусіць быць такі,
Бо гэта толькі першы крок…
Прыпомні як вясной паток

Здаецца слаб, здаецца хіл,
Здаецца ен ня мае сіл
І часта як тамуе бег
Яго весьняны рыхлы, сьнег.

Аднак, што далей, то сьмялей
Бяжыць паток, шырэй, глыбей
І хлусіць з рожных перашкод
Ен сілай вед… Як ен — народ!

А. Гарун.

Менск, у Верасьні 1919 г.

Гэты твор быў апублікаваны да 1 студзеня 1929 года і знаходзіцца ў грамадскім набытку ўва ўсім свеце, бо аўтар памёр, прынамсі 100 гадоў таму.