Халімон на каранацыі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Халімон на каранацыі
паэма
Аўтар: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Крыніца: http://dunin-marcinkevich.ru/stories/45.html


Як рыбак з уткай над прудам,
У строп старшына упер глаз;
Штосьці ён на вус матае,
Знаць, дзівы прыпамінае,
Вось начаў такі расказ:
«Унялась бура страшэнна,
Мінула граза ваенна,
Устаў цяжкі матак стон!
Спрыкрылася людзям драцца,
Ўзялісь з сабой цалавацца,
Пранцуз дахаты галён)
І апалчэнцы з крыжамі
Вялікімі грамадамі
Радзенькі брадуць к даму;
Адзін гасцінец з сабою,
Другі рад, што хоць з душою
Ў сваю верне старану.
А раненыя салдаты
Хоць на кулях, да багаты!
У крыжах стальная грудзь!
Свае іх чэзна страчаюць,
Хлебам, соллю прынімаюць,
Дзяўчаты вянкі плятуць.
Зямелька павесялела,
І песенька загудзела.
Аразвела кожна твар;
Мужык стаў за ніўку брацца,
Нечага у лес хавацца,—
Рад малады, рад і стар.
Вялікі, баш, цар маскоўскі
Аб’явіў указ такоўскі,
Што абойме бацькаў трон;
Уложыць царскія кароны,
Падданых сваіх наклоны
У сталіцы прыме ён.
Да не то што людзі свойскі,
Вось, браткі, паны заморскі
Сталі той указ чытаць;
Спужаліся небажата!
Слалі пасольства багата
У Маскву — наклон аддаць.
Падумаў царок дабрэнькі,
Што вось Халімон старэнькі,
Гарадэцкі старшына,
На прозвішча Забалотны,
Мо’а б, дзеткі, быў ахвотны
Спазнаць сваяго цара.
Зазваў вялікі наняты
Дый у Імушчэств Палаты
Прыказаў пісаць указ,
Вітоб старшыну адшукалі,
На дарогу грашэй далі,
У Маскву выслалі ўраз!
Як указ той прачыталі,
Валасы на сабе рвалі
Ўсе палатныя чыны;
Акружьы ледзь не збясіўся,
Яго пісар аж упіўся,—
Така чэсць для старшыны!!
Дзве нядчелькі чыняць рады,
Яку к старшыне грамады
Бумагу ім напісаць?
Штоб, баш, ен не разазліўся,
Ў Маскве пару не журыўся;
Дзела б за сэрца уняць!
І прыдумалі — ў прыказе,
На златабрэзнай бумаге,
Такія рэчы вядуць:
Штоб старшына Забалотны
Прыбыў у горад хоцъ пяхотны,
Яго ў Палане ждуць.
Добра прыгаворка кажа:
Вяліць пан, то скачы, ўража!
На то ж старшыною стаў.
Вось запрог я каламажку,
Наліў квасочку баклажку,
Талакна ў гаршчок наклаў
Дый у Магілеў пусціўся.
Ў канцаралію явіўся,
Проста к трэтьяму сталу;
Там папок вельмі чыноўны,
Вёрткі, наліха размоўны,
Чыніў мне просьбу таку:
„Даражэнькі мой старшынка!
Вось расчыпятая скрынка
І царска міласць табе;
Бяры грошы, сколька стане,
Паедзь на каранаванне —
Цар у госці жджэ к сабе“,
Нечага, браткі, качаці,
Панкі добрыя ў Палаці,-
Навучалі мужыка:
„Ты у Маскве не лякайея.
На царамонью яўляйся,
Крычы з другімі „ура!““.
Думалі, што Забалотны
Галавой не абаротны,
Згадзіць беларуську чэсць.
Нябось!.. мы самі з вусамі,
Знаем, як ладчіць з панамі.
Умеем парада к весць.
Згроб карбованцы у шапку,
Хваціў бумагі ў ахапку,
Панкам нізкі паклон даў,
На квацеры апынуўся
Дый кажухом апранууся,
Усе рэчы свае звязау.
Чакаю, заўсім гатовы,
Аж вось і пісар пачтовы
Глянуў, дзеткі, з-ча вакна;
Боязка шапку знімае,
А ласля. чы тут, пытае,
Гарадзцкі старшына.
Да тут, кажу, ён у хату
Глядзіць, зы клажу багату,
Еслі цяжак мой снарад?
Далей лісам, астарожна,
Папытаў, гдзе падарожна,
Пакланіўся дый назад.
Чакаць — мужыцка прывычка;
Аж тут два кані і брычка
Над ганак стралой ляціць;
Быццам для яснавяльможна,
Ладзяць рэчы атарожна,
Пайшоў!.. і званок звініць!
Страдой конікі ляцелі,
Шашой калесы гудзелі;
На дарожцы ні браду,
Ні гарбочка. ні даліны,
Раўчука. ні каляіны —
Едзеш быццам на ляду.
Маўляў звездачкі сіяюць,
Так па старанам мігаюць
Маляваным дамкі;
Пры іх з кветкамі садочкі,
Тут жа з нарывам градочкі,
Лесам на іх буракі!
Ўміг на станцыю прымчалі.
Там ужо, дзеткі. чакалі
Із Гарадка старшыну:
Пісар падарожну справіў,
Свежых копікаў паставіў,-
Кіпела! вось у агню.
Ямшчык на грылгелы явіўся,
Ўзяў мастак дый пакланіўся,-
Ты Забалотнага знай!
Мы чэсці сваёй не здрадзім.
Там, гдзе трэба. не падгадзім.
Толькі ж каней наганяй!
Ды пачтовыя ж там хаты,
Быццам царскія палаты!
Боязка па іх хадзіць;
Ты ў лапцях не пакажыся,
Плюнуць назем сцеражыся!
Там і пол красна блішчыць.
Так едучы дзень і ночку,
К вялікаму гарадочку
Прыляцелі не ў агляд;
Там станцыя пачтавая —
Дзіва, браткі! люстравая!
Золатам блішчыць снарад.
Смаленскам горад той зваўся;
Там, на шчасце, я спазнаўся
Са Стахоўскім старшыной:
Базылём яго хрысцілі,
Шавалончыкам манілі,—
Ён з Пінска вядзе род свой.
Знайце ж, дзеткі, навет Пінскай,
Зямля губерніі Мінскай
Вяліка там нізіна;
А ўюноў — мае міленькі! —
Лаві прыполам радзенькі,
Што роў, то прыстань ўюна!
Думаю, дзельна прычына!
То ж чужой зямлі старшына.
Трэба ж нам тут не увазнак
Паказаць чэсць беларуску,
Паднясці чарку, закуску,—
Гдзе дзела, не грош шастак!
Індыком начапурыўся,
Важна ў пояс пакланіўся,
Пусціў яму рэч таку:
„Пойдам харчэўню праведаць.
Вьпіць чарку дый паснедаць —
Я за усе, братка, плачу“.
Пан Шавалончык ахвотна
Уважыў чэсць Забалотна -
Пайшлі горла прамачыць.
Харчэўня ж пры ночце блізка;
Уходзім, кланяемся нізка,
Просім квацерку наліць.
Там маляваны палаты!
Дый ляндар, відна, багаты,
Із зямелькі ен чужой.
Языком не хрысніянскім,
Заморскім, якімсь паганскім,
Балбоча, быццам ліхой.
Думаю,— ты шварнудзёнак!
Забалотны, Шавалонак -
То ж не простыя чыны!
А ты мелеш небыліцу,
Не бачыш, што у святліцу
Важны прыйшлі старшыны!
Дый крыкнуў селядца справіць!
Перцу, цыбулі дабавіць,
Абрусом тут стол накрыць!
Аляндар, відна. спужаўся,
Падбяжаў к нам, засмяяўся,
„Кеске, кеске“ — гаварыць.
Ах ты, ліхая чарніна!
Хош, штоб з гарадка старшына
Пайціоў к злому на нахмель?
У пятніцу скорам валочаш,
Накарміць нас кішкой хочаш? —
Баш ты яго, мудрагель!
Ляндару ў вочы плюнуў,
3 Базылем на почту сунуў,
Узяў там з гаршка талакна,
А Базылі Шавалопчык
Дабыў уюноў ражончык —
То ж, брат, царская яда!
Так мы ў дальную дарогу
3 Базылём вось — хваліць Бог
У адной брычцы пацяглі;
І нам было весяленька,
Да і кішэні схадненька -
Папалам мы кошт вялі.
Ранкам багатай нядзелі
Пад Барадзін прыляцелі.
Страх! магілы там блішчаць;
Да ўсё. дзеткі, не прастыя,
Камянныя, залатыя,
Міла ж там панкам ляжаць!
Мы і ў Вязьме набывалі,
Пернікаў там накуплялі;
А пернікі ж?! дзівісь ты!
То пявункі, то салдаты,
То казельчыкі рагаты,
То паненкі залаты!
Щавалонка ж, Забалотна
Ўсюды страчаюць ахвотна,
Не малыя ж то чыны!
Ледзь у падарожну глянуць.
Так зараз кратацца стануць —
На каранацью едзем мы!!
Вось сэрца рускай зямейкі,
Благачасцівай сямейкі.
Масква засвяціла нам!
А мае браткі міленькі!
Мае зоркі даражэнькі!
То ж ліку нямаш парквам!
Ўсяка манерам інакша,
Адна ад другой багатша,
Золата каплець з дахоў!
Як у кожную заглянеш.
Святым неўнарок ты станет,
Маліся толькі здароў!
Ўязджаем! Горад багаты!
Свецяць каменны палаты,
У вуліцах хмара людзей!
Тут жа пры кожным дамочку,
Як мурашкі пры гняздочку,
Буркуе цьма галубей!
Вось і кончылась дарога.
На сэрцы якась трывога
Дзіва ж, браткі! Царскі госць!
Трэба ж нам тут не падгадзіць,
Віншаванне цара зладзіць,
Да на то ж галоўка ёсць»
Тут старЫ крыху прыстане,
На грамаду важна гляне,—
Страх, браткі! людзі дрыжаць;
Вось хацелі б падзівіцца,
Канца расказу дабіцца —
Усе, баш рыбкі, маўчаць!

Песня 2
Каранацыя

«Над горадам зорка ясна часвяціла,
Настаў дзянек важны,— і Масква ажыла!
Крычыць на ўсе горла народ весяленькі,
Што навясціць горад царочак дабрэнькі.
Не адчін прыбудзе у сваю сталіцу.
Ён прывязе і сабою красную царыцу;
А як рой за маткай, за царком папочкі,
Радня, ан[а]ралы, чаморскі князёчкі.
Парадкам уедуць, і места па чыне;
У залатых карэтах белыя княгіне,
А на іх брылянты, маўляў на абрачках.
Гэгакае ж дзіва чуваць толькі ў качках!
Ад Тверскіх рагатак да сама Крэмліна
Убраны палацы, баш к вянцу дзяўчына!
На вокнах, на ганках атласы, дываны.
У квяцісты ўзоры дзіўна маляваны!
Часам калі летам мак раскрасіць градкі,
Так цвіце ад Крэмля да Тверскай рагагкі.
А народу ж, дзеткі, адкуль узялося?
Вось на бальшом полі густое калосся;
Стоўпіцца пры Крэмлі, па вуліцы мнецца,
Адзін на плот лезе, другі на дах пвецца;
На ганках палацаў, штоб места здабылі,
Карбованцаў дваццаць ахвотна плацілі.
3 вялікага жару курацца чупрыны,
Аж дожджык з дзевятай стаў прышчыць гадзіны.
Людзі аразавелі, усяк рот разінуў.
Рад, што хоць капальку вадзіцы праглынуў.
На гарадской вежы выбіла дзесята,
І вось адазвалась вяліка гармата.
Яна разы дзевяты страшна заравела,
новым вяселлем Масква закіпела.
Па вуліцы войскі шыкавацца сталі,
І народ цікавы набок разагналі;
Ў Чудоўскім касцеле да вышня мацара
Ксяндзы шлюць малітвы за доўгі дні цара.
Трэці час ударыў, зноў гудзе гармата,
Званы па ўсёй Маскве вясцяць людзям свята;
У Пятроўскім дварцы князі сабраліся,
І царок сеў на конь, у горад панясліся.
Пад’язджаюць к месту; гарматы гульнулі
Семдзесят выстралаў і адзін плюнулі;
Тут цара ваенны губернатар стрэціў,
У яго сталіцы чэсцію прывеціў.
3 землянога ж граду гарадекія чыны
Спатыкагоць госця, вядуць да Крэмліны.
Вось к гораду белу царок прыхіліўся.
І шляхецкі маршал яму пакланіўся,
А пры Васкрасенскіх варотах прысталі,
Злезці з каню госцю, хто змог, памагалі.
Там Іверска Манер — быццам у святыні,
Памалілісь крыху цар, князі, княгіні
Да ізноў на места свае прысядаюць
І к Спаскім варотам важна пад’язджаюць.
Камендант чакае царыцу, царочка,
3 кучай анаралаў, ад бела дзянёчка,
Пры Успенскай цэркві санацкі вяльможы
Праважаюць гасцей у прыбытак Божы.
І знову гармата агню даваць стала,
Восемдзесят і пяць рэчы закрычала;
Моліцца цар з князьмі ў касцеле Успення,
Быццам ангельская ляціць адгуль пення.
Далей яны пайшлі з кучай багамолаў
Мы вось з Шавалонкам на дварэ Крэмліна
Глядзелі на дзіва; якаясь кручына
Налягла на сэрцы, стала мне маркотна,
Што царок дабрэнькі чабыў Забалотна.
І панкі б хацелі разумных мець людзі,
Да чакаюць, яка царска воля будзі.
Згаварыцца б рады з саседамі ўсполкі
Для мужыцкіх дзетак стаўляць малы школкі,
Без фандабзрыі скланіўся ахвотна;
А народ радзенькі, што нар міла глянуў,
Так у адзін голас — „ура, ура!“ грануў.
Сабяры ўсе стрельбы у адну стральбочку
Дый са ўсяго свету усып парашочку,
Прыбі яго моцна льном з цэлай зямейкі
Да выстралі на бор, мае салавейкі!
Ад страшнага туку усе б абамлелі,
Ды галасней людзі то „ура“ грымелі;
І я ж, дзеткі, драўся, са мной Шавалонка,
Жываты парвалі, так равелі звонка!
Чаго ж мы так дчерлісь? чгадань я не ў стане.
Чы што цар прыехау па каранаване?
Аслі што ў багату адчежку убраўся
Дый на красным сапку людзям паказаўся?
Досыць, што крычалі са ўся галасочка,
А што ж было далей, мае вы міленькі!
Як папытаў хлеба, солі пар дабрэнькі?
Сколькі ёсць ў Маскве таноў, загудзелі,
Сколькі было гармат, усе заравелі.
Разжаліўся царок, мірніуў на царыцу,
Са ўсімі князямі пайшоў у святліцу.
Вечарам паўсюды агні заблішчалі
Міла ж пагуляці, дый людзі ж гулялі:
Быццам святым Янам соненька іграець,
Так Масква пажарам, бачыцца, сіяець.
У Тверскіх варотах — так вялікі плацы
Людзі прачываюць — вось пры палацы;
У адным багатым пранцузскі вяльможа
Раскрасіў агнямі.— дзівіся мажжа!
Да белага свету з Шавалонкам, рады.
Бадзяліся памеж вялікай трамады;
Маўляў ў позну восень цягнуць бурны зучы.
Так стоўпіцца густа добрых людзей кучы;
Кулаком не раз там у гурбе мянялісь,
Пакуль на квацеру з Базылём дабралісь».
Прыстаў Забалотны казаць людзям дзіва,
Штоб прамачыць горла, выпіў шклянку
Астап жа, музыка, набіў люльку снова,
Пакуль яе курнуў, такі молвіць слова:
Ты, пане старшына, усякія гадкі
Раскажы нам шчыра. якія прыпадкі
Цябе напаткалі, абвясці грамадзе,
Што табе прыйшлося у Крэмліна садзе;
А то ты нам свае добра дзела,
Як там твая міласць у пару паспела
3 помаячу кабеце: мне тую навіну
Казаў Шавалончык, ды, баш, не к спаміну;
Не саромейся ты, раскажы нам ясна,
Яка там прыгода здарылась няшчасна".
"Эй, кумок мой, кумок! яка з цябе баба,
Усякае кепства мелеш, вось з ухаба;
Што ж я там такое здзелаў на дзівоту,
Штоб вясці расказы аб таку работу?
Ты. другі, дый трэці, штоб там падаспелі,
Тут стары Акула ілянуў на старшыну
Дый слаўцо дакінуў аб тую навіну;
Не рад Забалотны, да трэба ж паслухаць
Людзей, не прыстоіць проціў усіх дмухаць.
Начаў ён казаці,— усе рот разінунь,
Штоб кожна славечка у галоўку ўкінуць.
«Ранкам із квацеры як мы выхадзілі,
Запас невялікі ў кіппні ўлажылі:
Я талакна мяшок, ўюноў Шавалонак,
Падумалі сабе: то ж не малы дзёнак!
Без яды данозна і ж ы вату цяжка.
За пазуху ўлезла гархтіпы пляшка.
Як добры царочак у святліцу схаваўся,
Народ крыху сціхнуў, так Базыль спытаўся;
„Што, брат Халімонка, дзела б накраліцца!
Даўно ужо пара гарэлкі напіцца,—
Пойдам на старонку запас наш праведаць,
За здароўе цара хош, позна паснедаць“.
Так Базыль мне кажа, я іду ахвотна.
На яду не тріба нукаш» Забалотна.
Селі пры касцеле; з-за пазухі крануў
3 гарэліцай пляху, па Базыля глянуў
Дый пацяг я дзельна гарэлка ж старонька!
Аж жывату стала, братачкі, цяпленька.
«Быў розум, што прыйшло на мысль яду ўзяці.
То ж то будам дзельна ўюны аплятаці!
А талакно ж, братка смачней ад бацвінка!
3 самага раздум’я ужо цячэ слінка».
Голас абазваўся, як не чалавечы:
«Ратуйце, хто ў Бога верыць, добры людзе!
Задавіце пэўна — смерць мая тут будзе».
Пасля заравела вось духу астаткам:
«Ўміласердзіцеся над маім дзіцяткам!
Спасіце вы яго, няхай мне смерць стане!
Ратуйце!.. ратуйце!.. добры хрысціяне!»
… мае браткі! драмаць няма часу.
Баш, якога дзівы нарабілі квасу!
Распас[ц]ер я локці, маўляў казёл рогі.
Дый стаў праціскацца памеж кучы многі;
Хоць кулакі ляцяць у бок, ніжай, вышай,
Да ўсе падступаю да кабеты бліжай.
Хваціў яе ў полы — бедна! ледзь стаяла,
Выцяг яе з ціжбы, сам кроўю абліўся,
3 вялікія працы — крый Бог! — утаміўся.
Да кідаць жа адну у такой ціжбіне Нельга,
вось даць трэба помач ей, дзяціне,-
Бардзей што і ногі беднай не статкуюць,
Грудзі цяжка дышуць, губы кроўю плююць;
Вочкі ж, як на бяду, глядзяць так умільна,
Рукой упілася за каўнер мне сільна,
Дый просіць, дый моліць: «Добры чалавечэ!
Вядзі мяне на дом, тут непадалечэ;
Муж мой тэту ласку адплаціць удвоя,
Што збавіў ты яго дзіцятка радноя».
Што ж ты з бабай зробіш?
Хоць кепска са спінай,
Бачыце, парадкам хрысцілі дубінай,-
Хоць вока падбіта, кроў па твары льецца,
Да кабета просіць, вось ангел, здаецца!
Паслухай, дый годзе! Там на блізкім плацу
Прывёў бедненькую к віднаму палацу.
Аж я спалохаўся! млось па душы стані,—
То ж, мусіць быць, вельмі багатая пані!
Задумаў даць цягу, кінуць маладзіцу.
Да яна маліла, штоб вёў у святліцу.
Боязка ж там ступіць, мае вы каханы!
Пол блішчыць, як люстра, сцены маляваны,
Палаценцы ў вокнах золатам прыбіты.
На каналах, крэслах свецяць аксаміты.
Стаў я у ку точку, на душы маркотна.
Кабета ж ледзь толькі стала на парогу,
Прад образам з плачам дзякавала Богу.
Што ей, што дзіцяці уняў страшнай мукі.
Не дапусціў з мілым вечныя разлукі.
Ледзь жа у святліцы угледзела мужа,
Так павісла яму на шыі дасужа;
Пасля ж ка мне яго скоранька падводзіць
І такія рэчы са слязьмі заводзіць:
«Тут, тут! на калені стань ты са мной разам,
Дзякуй сэрцам, малісь, як перад абразам,
Цалуй яго ногі, цалуй яго рукі,
Што вось нас ізбавіў страшэныя мукі;
Ён тваю кабету, ядына дзіцятка
Вырваў з страшнай смерці, з вяліка прыпадка:
Штоб не памог скора, ужо б нас не стала!» —
Тут цзлу прыгоду мужу расказала.
Ледзь кончыла гадкі аб страшнай навіне,
Чалавек даў волю радаснай слязіне;
Стаў мяне галубіць, жарка цалаваці
Дый у такім шчасці начаў ён казаці:
«Добры чалавеча! У Божай толькі волі
Наградзіць вяліку прыслугу здаволі.
Мы ж таго не ў сілах! Бяры цэла меня
За дарагой жонкі, дзіцятка збавеня».
Тут ён мяне павеу у другу камору
Дый расчыніу скрыто: вось пал саму гору
Усячыны набіта — шпага мяшкамі,
Былі на Балванца, Вараб’ёвых горах,
Памалілісь Богу у разных саборах;
Сухаравай башні дзівілісь нямала,
Што нявесь як горад вадой засіляла;
На Івана вежу узлезлі ахвочы,
Як глянулі ж на зем, зажмурылі вочы —
Так нам млосна стала, што чуць не упалі,
Са страху і ногі трасцаю дрыжалі.
Бачылі звон вялік, як нашыя хаткі,—
Страх! Ніколі яшчэ не званіў ён, браткі;
Вяліку армату — з тое дзівавацца:
Тром людзям у горле ёсць места праспацца;
Крый Бог! Штоб яна там калісь заравела,
Ад страшнага гуку Масква б аглушэла.
Да што б усе дзівы расказаць вам змога,
Пэўне б вы паснулі — так іх, браткі, многа.
Тры дні чыны царскі па Маскве вясцілі,
Залатыя трубы тры дні ўсцяж трубілі,
Што вось дзень вялікі, дзень каранаваня —
Для Масквы пацеха! — скора ўжо настаня,
І бумаг! а том ўсюды раскідалі;
А як мне там людзі добрыя казалі,
Шчасліў, хто паперку царскую дастане,
Ён шляхціцам пэўне на ўсё жыццё стане.
Недарма ж там людзі — крый Бог! — як стаўпілісь,
Штоб гзтай бумагі як-небудзь дабілісь.
Да і засвяціла ж для Масквы вяселле!
Загудзелі званы у кожным каспеле.
На Крэмля падвор’і усякія чыны
Ранкам сабраліся дзеля той прычыны,
Добранькае ж сэрца наш царочак маець —
Ён і Забалотна не запамінасць:
Вялеў, штоб старшына з Гарадка явіўся,
Штоб каранаванню, браткі, падзівіўся.
Парадак рабілі царскі камісары,
Яны устаўлялі нас па трох да пары;
Са мной Шавалончык дый другі старшына,
3 Віленскай зямелькі,— роўнага нам чына.
Як жа ўсё багата! У парадку лоўка!
Расказаць аб гэтым — не мая ж галоўка!
Найперш паказалась ў брылянтавай шаці
Царыца старшька, царочка то маці;
Пасля пар з царыцай, анаралы свойскі,
Князі, са ўсіх старой вяльможы заморскі;
Золата, брыляніы так ярка блішчэлі,
Што мы з Шавалонкам І глянуць не смелі.
Як цар паявіўся, крануліся паны
Дый па ўсім касцёлам ударылі званы;
Музыка грымела, цвет сыпаўся градам!
У касцёл Успения нас не дапусцілі:
Баяліся, відна, штоб не задавілі;
Мы там на напарці сашлі у старону,
Не бачылі, як цар надзеваў карону.
Тут снова Уляна ногі бацькі,
мужа Шчыра цалаваці узялась дасужа.
Усе ж на прашчанне кланялісь Біёму,
3 вясёлай думою пабрылі дадому.