Злая жонка

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Навум да братоў мужыкоў Злая жонка
Паэма
Аўтар: Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч
Крыніца: Дyнiн-Мapцiнкeвiч, B. Збop твopaў. У 2 т. T. 2. Bepшaвaныя aпoвecцi i aпaвядaннi, вepшы, пyблiцыcтыкa, лicты i пacлaннi, пepaклaды, Dubia / Biнцэнт Дyнiн-Мapцiнкeвiч; yклaд, з тэкcт. пaдpыxт., пep. Я. Янyшкeвiчa. – Мiнcк: Мacт. лiт., 2008. – 598 c. - с. 238
Халімон на каранацыі
Арыгінал лацінскімі літарамі

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Добра жонка ― дома рай!
Злая ― з хаты цягу дай!

Песня 1[правіць]

Дачушка ― не цялушка,
Не досыць ёй пасаг даць:
Трэба ў чэсці гадаваць,
Трэба дурну навучыць,
Як мае Бога хваліць,
Шанаваць старых бацькоў,
Чурацца ліхіх нароў!
Гутарка Навума

Браты
Прыгож край заморскі ― дзівы там страшэнны!
Народ, кажуць людзі, разумны, пісьменны!
Мужычок багаты! ― у чобатах ходзіць,
А Божая ніўка беленькі хлеб родзіць;
Усяк сабе панам ― шчасліў быт дамовы!
Да не шукай сэрца ― то ж народ тарговы!

Ой, нямаш зямелькі, як Літва радзона!
На лугах дыванам сцелецца зялёна
Травіца па пояс, кветкамі мігае!
А лес, вось тычынка, неба падпірае!

Мужык хоць убогі, ― як вол, працавіты!
Гаруючы цяжка, рэдка калі сыты;
Зато ў позну восень, як з ніўкаю зладзіць
Дый святой нядзелькай на куце засядзіць,
Яго ж маладзіца, Домна чы Усціння,
Спражыць верашчакі, наварыць бацвіння;

Хоць хлябок чарненькі, часам і з карою,
Вясёл! пажывае з сваяшнай раднёю!
А госць паявіцца ― то ж прыслан ён небам!
Рад з ім падзяліцца сэрцам, стравай, хлебам!
Дзякуй, што навясціў мой дамок старэнькі,
Пій, еш ― пакуль змога, госцік дарагенькі!

Яно няма чаго! было б здаволь хлеба,
Стала б на ізбыткі, што душы патрэба,
Да за грэхі людзей сумеў Бог скараці,
Вось панам ахвоту даў карчмы стаўляці:
Яны ў карчмах жыдоў, наліха, садзілі,
Штоб нас абдзіралі, мужыцку кроў пілі!

Нехрысты ўсё дабро к сабе прыгарнулі,
І ўзяла моч погань ― дзяруць да кашулі!
Хош купіць нарогаў, сярпа, касы, солі,
Гарчык-другі жыта з сваёй ўласнай ролі,
Хош здору, акрасіць бацвіння ліхоя,
Кланяйся паганцу ― дый плаці удвоя;
Не саромеюцца ж валяць рукі ў сала,
Скора будуць самі есці напрапала.

Аб'явіў цар указ з карчом жыдоў гнаці,
Да не тут-та была! ўзялі хітраваці,
Яны там харчэўні быццам залажылі,
У карчмах шынкарак сваіх пасадзілі;
Толькі цяпер ўдвоя мужык плаціць чарку,
Бачыш, жыду трэба заплаціць шынкарку,
Дый і ацэсару трэба пакланіцца,
Рука руку мые ― чаго тут дзівіцца?!
Ой, штоб эты п'яўкі кроў нашу не ссалі,
У нашай зямельцы бяды б мыне зналі!»

Так стары Акула, вячэрняй парою,
Седзячына прызбе, бедаваў думою;
Ўлад наровіць думцы на западзе сонца,
І месячка смутна глядзіць у аконца.

На сэрцы старога налягла кручына,
Із вачэй ракою кацілась слязіна;
Уздыхне цяжэнька, на неба пагляне
Дый, штоб забіць гора, маліцца ён стане.

Тут скрыпнулі дзверы: старэнька Тацяна
Села пры Акуле ― то ж жонка кахана!
Яны гадкоў сорак быццам пераснілі,
Ядыначку дочку, на бяду! прыжылі.

Чаго ж тут, здаецца, бедаваць старому?
Даў Бог шчасну долю,― дастатак у дому,
Ссудзіў яму, дзеткі! розум на дзівоту,
Да добрага дзела шчыру даў ахвоту:
Што ж тут ён на долю горку наракае?
Ой, ніхто з вас, дзеткі! таго не згадае!

Вось пры беразе Дняпровам,
Гдзе шыбуюць байдакі,
У сяле да у скарбовам
Жылі браты-рыбакі.

Іх прыгожанька хаціна,
Маўляў, цару на паказ!
Малявана ― баш каліна!
Весела марочыць глаз!

Рыбак Апанас Калетак,
Што ў сяле багацтвам слыў,
Паставіў яе для дзетак
І галоўку там злажыў.

Па ім два сыны асталісь,
Старшы Тодар, меншы Сак;
Браты з сабой мілавалісь,
Маўляў з літвіном паляк.

Баш рукавіца з рукою,
А з тапарышчам тапор,
Так неразлучна з сабою
Вялі жыццё Сак, Тадор.

Бывала, да свету ўстане
Адзін ― вось рыбу лавіць,
ДругіЎ гаршчок не загляне,
З ядой прырацэ стаіць.

А хлапцы ж былі прыгожы,
Кветачкамі у сяле!
Любаваўся з іх свет Божы
На ігрышчах чы ў карчме!..

Тодар жа хлопец, як мала!
Для дзяўчаці, быццам клад;
Лісам к яму падсядала,
Аж дзела пайшло ў лад.

Не на жарты пакахалісь,
І сватоў к ней хлапец слаў,
І ў касцеле абвянчалісь;
Сак іх чэсна ў дом прыняў.

Чаму ж бытут не зажыці?
Кахаў мужык, любіў брат,
Здаволь было есці, піці ―
Вядзі толькі чэсна лад!

Да не тут-та, дзеткі, стала!
Як узяла правіць дом,
Весь дзянёчак лепятала
Сваім злосным языком.

І не адну там слязіну
Ураніў бедны рыбак,
І пачуў цяжку кручыну,
Гледзя на браточка, Сак.

Яшчэ ж як-кольвек цярпелі,
Штоб у хаце мець спакой,
І чэраз пал[ь]цы глядзелі
На лад гаспадыні злой.

Да прыйшла пара на Сака ―
Так жаніўся, што Бог дай!
Тут завязалась крутня, драка,
Проста з хаты уцякай!

Вось пайшло з якой прыгоды:
Жыла ў сяле сірата,
Чэсна, ангельскай уроды,
Сэрцам, душой залата!

Семнаццаць гадкоў лічыла,
Як бацька яе памёр,
І па ім ад[д]зедзічыла
Кусок раллі, стары двор.

Зоська ― імя сіраціне ―
Стала ў хаце гараваць,
Сак жа добранькай дзяўчыне
Шчыра ўзяўся памагаць.

Так яныз сабой здружылісь,
Сэрцам, душой прыляглі
Дый скора вянцом злучылісь ―
На сіроцтве зажылі.

Маўляў, гдзе чорт сам не зможа,
Туды ён бабу пашле;
Браты,― жыўшы што дай Божа! ―
Разлучыліся ў тузе.

Бо Уляна сплятней многа
Ляпеча злым языком;
Раздорыла братоў срога,
Сак пакінуў родны дом.

Тодар жа, багат дабыткам,
На бацькаўшчыне зажыў,
Да і Акула з ізбыткам
Дачушцы пасаг ссуліў.

Красуюць яго палеткі,
Густы колас на раллі,
Ёсць і доля, ёсць і дзеткі;
Жыві дый Бога хвалі.

Да не тут-та, браткі, была!
Начаў з гора бедныпіць;
Злая жонка, маўляў піла,
Дзень і ноч мужу скрыпіць.

Адчурыўся гаспадаркі
І з дому стаў уцякаць,
Часта заглядаў да чаркі,
Палюбіў ў карчме гуляць.

Што ж рабіла зла Уляна?
Кінула чэсць, сорам проч!
З дзецюкамі вось ад рана
Гуляла у позну ноч.

А ў хаце непарадкі,
На ніўцы пырнік густы;
Гдзе дзяваліся дастаткі?..
Вось і стадолы пусты.
. . . . . . . . . . . . .
Бяда ў хаце ― людзям смех!
Дарма бацькі памагалі ―
Насып жа дзюравы мех!
Катаргай жыццё такое!
Часта браўся за тапор ―
Збрыдла населля радное.
Ой, бедненькі ж наш Тадор!

Інакшая ж Сака доля ―
Гараваў, дзеткі, як змог;
Дзейся, кажа, Божа воля!
А хто з Богам, з тым і Бог.

Вечарком, па працы, з нівы
Як волікаў прыжане,
З песняй вясёлы, шчаслівы
І гадкі сабе не йме!

Яго з таской выглядае
Добра Зоська у варот,
Яго сэрцам прынімае,
Сцірае з галоўкі пот
Дый песціць мужа, галубіць;
Рай з жонкай такою жыць!
Яна душой яго любіць ―
Як жа шчаслівым не быць?!

Хоць трудна было пачаці ―
Працаю бяду змаглі;
Зоська лад вяла ў хаці,
Сак жа пільнаваў раллі.

І скора забагацелі,
Любаваўся з іх усяк;
І дзетачкі загудзелі ―
Забыў гора добры Сак!!

Песня 2[правіць]

Злая жонка
Засвяціла людзям багата нядзелька ―
Дзянёк адпачыла родная зямелька;
Крануўся люд Божы грамадой із сёла,
З шчыраю малітвай пайшоў да касцёла.

У гарсэціках красных вясёлы дзяўчата
Радасна страчаюць вялікае свята:
«Упляці ж мне каснік, родненькая маці,
Пойдам на ігрышча крыху пагуляці».

А хоць, баш, прыдзеле ног не жалавала,
З дзецюкамі скача ўсю ноч напрапала,
Не жалее ножак, з шчыраю ахвотай,
Хоць заўтра спаткацца зноў трэба з работай.

Пан ляндар Біёмін па карчме нясецца,
Ладзячы парадак, як не ўверадзецца!
То з пляхай, то з чашкай з кута ў кут лятае,
Крыкне на шынкарку, на шэйну міргае;
Та нясе закускі, селядзец, баранкі,
Ставіць гарчыкпіва, налівае ў шклянкі.

Расчыняты насцеж дзверы ў стадолу,
Раве там скацінка песеньку вясёлу;
А бахураняты ― нячыстая сіла! ―
Гуляюць з казою, аж паглядзець міла!

Адзін, баш накані, сядзіць на казіне,
Той цягне за рогі, другі б'е па спіне,
Аж бакі запалі у беднай скаціны,
Дзярэцца, што крый Бог! у голас казіны.

З тоненькай смаркачкай вось пяціпальцаты
Вісіць на палупе свячнік сярод хаты;
Пры печы ж у бабцы ваткнута лучына
Гарыць яркім жарам, баш красна дзяўчына.

За сталом паважны сядзяць гаспада́ры,
Балакаюць сабе, папівая га́ры;
Гладкі маладзіцы памеж мужыкамі
Частуюцца чаркай з кумкамі, кумамі,
А старыя ведзьмы і бабы касцельны
Брыдкі ― аж страх глянуць! ― маўляў, грэх смяртэльны
На прыпечку седзя, шэпчуць злы урокі
Дый завідным вокам мераць пляшак бокі.

Пры дзверах каморы стаіць стол вялікі,
А на ім два столкі, на столках музыкі;
З пілачкай у зубах Астап прым заводзіць,
А сляпы Калейнік ўсцяж па басе водзіць.

Ідзе ладам, дзеткі, вясёла крутуха,―
Хлапцы падбіваюць, Астап рве з-за вуха!
Красны ж дзяўчаты хустачкамі машуць,
Ракой пот з іх льецца, да на убой пляшуць!

Маладзенькі Саўка пры музыцы стане,
Міленькай Агатцы у вочкі загляне,
Тупне нагой трэйчы, аж уздрыгнуць дзеўкі,
Дый вядзе пад скрыпку гэтакі прыпеўкі:

«Цвіце ў агродку ражычка,
Ў полі васілёчкі,
Да ярчэй красуюць лічка,
Агатчыны вочкі!
Гу! га! ― не бяда,
Агатчыны вочкі».

Сарамліва дзеўка хустачкай закрылась,
Твар аблілась жарам, сэрца ёй забілась,―
Хлапцу кулак суліць, гневацца б хацела,
Да не стала часу, крутня закіпела.
Нясуцца, дый годзе! Тут з Настай Міронка
Стане пры музыцы дый завядзе звонка:

«Калі любіш ― дык любі,
А не любіш ― не мані,
Я другую дзеўку маю,
Яе любіць папытаю.
Гу, га! ― не бяда,
Яе любіць папытаю».

І пайшлі круціцца... страх! дзіва вяліка!
Вось за кружком трэцім, гдзе была музыка,
Стала нова пара ― п'яная Уляна,
Яна за сабою валачэ Багдана.

«Выгнала ж я із хацінкі мужыка ліхога,
Частавала цэлу ночку маяго мілога;
Прынёс жа мне ён учора чырвоную стужку,
Прапіла ж я з ім, радзенька, апошню цялушку.
Гу, га! ― не бяда,
Апошню цялушку!»

Гадка, страшна слухаць! ― воласы прыўсталі,
У вочы злой кабеце усе там плявалі;
На прыпечку толькі ведзьмы зарагочуць,
Яны душу грэшну к чорту загнаць хочуць.

Уляна ж ні гадкі! ― круціццапа хаці,
Валочыць Багдана, рада з ім гуляці;
Усе адчурылісь ад чартоўскай пары,
Дзеўкі, маладзіцы, чэсны гаспадары.

Аж тут скрып з надвор'я, дзверы расчынілісь.
І новыя госці ў карчму паявілісь:
Наперадзе Тодар, за ім Сак з таскою,
Ідучыза братам, круціць галавою.

На Тодара гледзя, аж душа балее ―
Малады гадамі без пары старэе;
Гдзе краса, што даўней на шчоках гуляла?
Сярдзечна вяселле, што за сэрца брала?
Гдзе тыя васількі, што ў вачах мігалі?
Гдзе для смеху губы, гдзе на іх каралі?

Твар поўна запала, губы пасінелі,
Валасы чарненькі суздром асівелі;
Вочы ізпадлоб'я мутна паглядаюць.
Лепшых у магілу, дзетачкі, кідаюць.

Мігам пры Уляне рыбак паявіўся,
Так швырнуў Багданка, што той пакаціўся;
Ухваціў ён жонку за руку кляшчамі,
Глянуў на музыку дый тупнуў нагамі:
«Не смей, воўча племя, з чужой жонкай гадзіць!
Не смей на ігрышчах танцыз ёю ладзіць!
Я ж першае права гуляці тут маю
І песеньку лепшу жонцы заспяваю».

Пагана Улянка вырвацца б хацела,
Палатном са страху яна пабляднела,
Торгне сюды-туды, да, як рак кляшчою,
Рыбак жонку дзержыць сільнаю рукою.

«Ты,вялікі Божа! і вы, добры людзе!
Судзіце, яка тут справа мужа будзе
З ліхою кабетай, што Бога забыла,
Ў гроб дзетак вагнала, мужыка згубіла!

Вось у нашым сяле я з Сакам, браточкі,
Душой мілавалісь, быццам галубочкі;
Злым языком ты нас раздорыць успела,
Братавай ты добрай горка надаела!

Рассталісь мы з братам, стаў я гараваці,
А ты ветры гоніш, госцяю у хаці;
Не было спакою з табой ні дзянёчку,
І бацькі не змаглі уняць злую дочку.

Мужыка, бывала, прагоніш з валамі,
Сама напрапала гуляеш з хлапцамі;
Дзеткі крычаць хлеба ― галодны зязюлькі!
Каравы, абдзёрты на бедных кашулькі.

З недагляду твайго дабро нам прапала,
Рэшту ― частавання, гарэлка забрала:
Не было жыцця ў нас, парадку ў дому,
Бязладдзе! ўсё к чорту пайшло і к Біёму.

Пабегла й сягоння, кінула хаціну,
Уткнуўшы у шчэлку смольную лучыну;
Згарэлі астаткі дый родненька хатка,
А з хаткай паследня нашая дзіцятка.

Чычуеш? дзіцятка! ты, гадзюка злая!
То ж твая утроба, твая кроў радная!
У вялікіх муках бедненька згарэла,
Радуйся, пагана! гэта ж тваё дзела!!»

Так заводзіць Тодар; крывавы слязіны
Коцяцца із вачэй, быццам дождж з-пад рыны;
Запеклыя губы пенаю бялеюць,
Грудкі цяжка стонуць, а хоць ногі млеюць,
Як бешаны круціць жонкай па святліцы;
Спужаліся хлопцы, дзеўкі, маладзіцы,
Астарыя мужысмутна уздыхаюць,
На Тодара глядзя, слёзы выліваюць.

Бяспамятны рыбак швырнуў назем жонку,
Сільнаю рукою ухваціў дубёнку,
Дый ахрыплыголас падняў ён у хаці:
«Га! жмяіна племя! годзя бушаваці
Па беламу свету, досць, мая ядына!
І на цябе прыйшла апошня гадзіна!»

Моланняй к Уляне мужык падбягае,
Цяжкую дубіну ўгору паднімае,
Пагана кабета трасецца, чуць жыва!
А ведзьмы рагочуць ― то ж чартоўска жніва!

Добры Бог іначай запісаў у небе,
Малітвы, знаць, маці ў цяжкай патрэбе
Ізбавілі дочку пякельныя мукі:
Вось ад страшнай месці брата сільны рукі
Тодара здзяржалі, ён братаву збавіў,
Проціў бешанага сваё жыццё ставіў.

«Сатры яе ў порах!» ― голас адазваўся
Пры дзверах з падвор'я ― усяк іспугаўся!
«Валі ў лоб дубінай! Я за то атвечу,
Годзе забіваць ёй долю чалавечу!
Годзе несці сорам і бацьку і маці!
Ліхое ж мы племя выпесцілі ў хаці!
Што прыжылідочку, лепш бы смерць сустрэлі!
За пазухай змяю ядавіту грэлі.
Выракаюсь благой! забыць папытаю,
Сведкамі Бог, людзі ― яе праклінаю!»

Так крычыць Акула пры дзвярах святліцы,
А горкі слязіны, быццам із крыніцы,
Із вачэй старога па барадзе льюцца,
А рукі, а ногі асінай трасуцца.
Чаго ж тут дзівіцца, мае вы міленькі;―
Ліхой ядыначкі то ж бацька радненькі!

Старшына, ўсе мужыіз лавы прыўсталі,
К злашчаснаму бацьку гурмам падбяжалі,
Увялі у хату, вось на куце садзяць
Дый у цяжкім горы цешаць яго, радзяць;
Да трудная ж радау такім няшчасці,
Пацеха старому ў Божайхіба ўласці.

І Бог змілаваўся! мужа, бацькі мовы
Уразумілі ліху на ўсе злы наровы:
Спазнала няшчасна, што цяжка грашыла,
Што здуру дзіцятка паследня забіла,
Залілась слязамі, нішкам, як стаяла,
Добрынькаму бацьку да ножак прыпала.

«Бацечка мой родны, бацечка ядыны!
Прабач жа ты дочцы горкія слязіны,
Прабач, што чэсць тваю брыдка замарала,
Што тваёй галоўкі не ушанавала!
У маім няшчасці, утрапенні срогам,
Прысягаю табе перад людзьмі, Богам,
Што ад гэтай пары буду я старацца,
Калі б табе дочкі не прыйшлось стыдацца,
Буду шанаваці твой волас сівенькі,
Даруй раз апошні, бацечка радненькі!»

Плачуць бацька, людзі, галосіць Уляна,
Аж адкуль вазьміся старая Тацяна.
Пры нагах Акулыз матчынай слязінай!
Сплялася з нагамі, маўляў хмель з тычынай!

«Добры мой Акула, дарагі мужочак!
Саракавына днях кончыўся гадочак,
Як Гасподзь злучыў нас, як з табой зажыла,
Чы ж я калі табе вока запрушыла?
Было ўсяк на свеце, чы ж я наракала,
Маўляў, душой, сэрцам цябе не кахала?
Заклінаю ж цябе на спакой твой ўласны,
На дні нашы горкі, на дні нашы шчасны,
Не праклінай дочкі, забудзь усё злое,
То ж тваё няшчасна дзіцятка радное!
Лепш бы я галоўку ў зямельцы злажыла,
Як такой пацехі з дачушкі дажыла.
Вы, добрыя людзі! І ў вас ёсць дзяціны,
Пажалейце ж горкай матчынай слязіны
Дый з яе мальбою і свае злучыце,
Вы срогага бацьку мо'а ўгаманіце;
Калі ж і вас слухаць не йме ў страшнай злосці,
Няхай кляне разам і матчыны косці!»
Заравелі ўголас усе добры людзе,
Вось душы пякельны на вялікім судзе;
А Акула жонцы на грудках прыляжа,
У жаласці дочцы гэтакі суд кажа:

«Не мяне прасіце, не мяне маліце,
Да вунь там прылаве у кут загляніце ―.
Там муж твой няшчасны, суддзя твой ядыны.
А бацькава сэрца ― маўляў васкавіны,―
Я табе прабачу, калі ён прабачыць.
Ой, крывавай слёзкай на цябе ён плачыць!
Ідзі, кінься ў ногі, рві зямлю зубамі,
Злітуецца мо”а над табой, над намі».

А Тодар няшчасны закрыў твар рукою
Дый цяжка рыдае крывавай слязою;
Сак з Зоськай, забыўшызлосць ліхой кабеты,
За братаву чыняць святыя абеты.

Уляна ледзь толькі з зямелькі прыўстала,
Так вось на калені перад мужам пала;
Яна накрыж пальцы свае залажыла
Дый таку прысягу яму учыніла:

«Мужок дарагенькі, саколік мой красны!
Злым жыццём смуціла я твае дні ясны.
Да прабач мне, зорка, даруй, мой ядыны!
Ліхія наровы, смяртэльныя віны!
То ж і Бог прабачыў нячыстай кабеце,
Як змазала грэхі пакутай на свеце.
Няхай жа Бог судзіць мяне ў Страшным Судзе,
Сведкамі тут бацькі, сведкамі тут людзе:
Калі я натуру не змагу пагану,
Калі добрай жонкай я табе не стану,
Шанаваць не буду тваёй добрай чэсці,
З табою, з тваімі ціха жыццё весці,
Тады злой галоўкі няхай гром не міне,
Пабі мяне, Божа, у кожнай гадзіне!»

Тацяна ж на грудзі зяцёчка упала,
Галосячы, таку просьбу завязала:
«Тадорка каханы, саколіку ясны!
Горка твая доля, да і мы ж няшчасны;
Цябе злая жонка на чэсці забіла,
Табе ўсё дабро дый дзетак зглуміла,
А нам жа, мой родны, нам, зорка ядыны! ―
Чы ж не больна глядзець на дачушкі віны?
На душы ж не цяжка злашчасная доля?
Яе злы наровы, пакасна сваволя
Каменем на сэрцы ― дзіця ж то радноя!
Вер, дарагі зяцёк, нам баліць удвоя,
Да мой жа ж лябедзька! Мой ты каласочак!
Ушануй ты бацькоў сівы валасочак
Дый паслухай просьбы няшчасныя маці,
Прабач раз апошні горкаму дзіцяці.
Цяжкае няшчасце яе ўразуміла,
Яна, як Бог кажа, будзе з табой жыла».

Такі просьбы маці камень бы разбілі,
Дзіва ж што Тодару сэрца размякчылі.
Уздыхнуў ён цяжка дый сказаў да маткі:
«Чаму ж не дзяржала у гразе дзіцяткі?
У баязні Божай яе не хавала?
І я б меў бы шчасця, ты б не гаравала;
А цяпер ты плачаш, ія З табой плачу.
Дзей жа воля Божа! Яшчэ раз прабачу;
Калі ж ёй навука гэта не паможа,
Няхай злу галоўку дзержыць У старожы!»

Так сказаўшы, Тодар працяг к жонцы рукі,
Забыў сваё гора, крывавыя мукі,
У яго мутных вочах горка жаласць блісне,
Блудную авечку да сэрца прыцісне,
Дый усё забыта! Людзям вочы труцца,
Да ўжо радасныя слязінкі там льюцца.

Астапка, упёршы ў бруха скрыпіцу,
Ён, дзеткі, з-за вуха рвануў «Мецяліцу»!
Да ніхто не ўзяўся, хоць ахвоту чуюць,
І на душы цяжка, й ногі не статкуюць.

Калі чалавеку здарыцца упіцца,
А назаўтра зможа чаркай пахмяліцца,
Яно лягчэй быццам ― жывату цяпленька,
Да на сэрцы млосна і нагам цяжэнька.
Так і з маладымі: дарма Астап рвецца,
А хітры Біёмін каля хлапцоў трэцца,
Дзяўчат намаўляе ― няма, браткі, ладу,
Вось напала змора на цэлу грамаду.

Старшына паважныз сівай барадою
Пашаптаў з другімі, кіўнуў галавою
Дый уголас кажа: «Пане аляндару!
Дай нам гарчыкпіваі вяліку чару,
Накінь там закусак у белытарэлкі;
Акула і ў губу не бярэ гарэлкі,
Няхай жа хоць півам крыху пакрапіцца,
Трэба ж тут як-небудзь нам развесяліцца!
А калі ахвоты гуляці не стала,
Лень на маладзенькіх якаясь напала,
Ты, пане Акула, пакінь наракання,
Слухай лепш расказу аб каранавання,
У Маскве якія аглядаў я дзіва,
Як мне ў дарозе вялося шчасліва.
Прашу ж цябе, кумок, сядзь тут са мной разам,
Аб усім, што бачыў, пацешу расказам».

Акула сеў на кут, кулаком падпёрся,
Выпіў шклянку піва, палою абцёрся
Дый вокам туманным павёў па грамадзе;
Усякі, гдзе зможа, скоранька прысядзе,
Цікава, што стары будзе ім казаці.
Астап кінуў скрыпку; прыціхла у хаці.