Перайсці да зместу

У восенскі вечар

З пляцоўкі Вікікрыніцы
У восенскі вечар
Верш
Аўтар: Макар Краўцоў
1926 год
Крыніца: Сялянская Ніва. — 28 Кастрычніка 1926. — №35; б. 2

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У восенскі вечар.

Віхор бурны, васеньні, ільдзісты
За вакном ўсьцяж жудасна шуміць,
І халоднымі каплямі дожджу
У шыбы нам стукаціць… стукаціць…

Базылішкам із старае байкі
Глядзіць ў вокны панурая ноч;
І страшэнныя нейкіясь казкі
Шапаціць нам галінаў расточ.

Але ў нашай блакітнай сыпальні
Цішыня і лявурная мгла…
І з пад столі лямпіон ор’ентальны
Сочыць ветла патокі сьвятла…

Кругом ўтульна, зацішна і змрочна,
У паветры — парфум тонкі пах,
Па кутках нейкісь цені урочны…
Бэкліна абразы на сьцянах…

На кушэтцы, прытуліўшысь шчыльна,
Мы з каханаю доўга сядзём,
І пад сьпеў патэфона умільны
У камін — лятуцея — глядзём…

Й быццам ночы панурай на зайздрасьць —
Сьнём крыштальна-лілейныя сны,
А ў душы — вялікодная радасьць!
А ў душы — лесу шум веснавы!…

Перад гэтак магутным каханьнем,
Каб ад бліску яго не памерць, —
Устрымаецца злыбяд навала;
Выйдзе з шляху на’т бледая сьмерць!…

Дык хай віхар васеньні, ільдзісты
За вакном йшчэ жудасьней шуміць,
Не страшны нам ягоны пагрозы,
Калі ў сэрцы каханьне гарыць!…

Сьветазар.

1.X — 26 г. Вільня

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў краінах, дзе тэрмін аховы аўтарскага права на твор складае 70 гадоў або менш.

Абразок папярэджаньня
Гэты твор не абавязкова ў грамадскім набытку ў ЗША, калі ён быў апублікаваны там цягам 1927—1964 гадоў.