Утварэньне Акадэміі Навук — сьвята ўсіх беларусаў
Выгляд
Утварэньне Акадэміі Навук — сьвята ўсіх беларусаў Публіцыстыка Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 1928 Крыніца: Газэта «Савецкая Беларусь», № 239 (2427), 16 кастрычніка 1928 г., б. 1 |
УТВАРЭНЬНЕ АКАДЭМІІ НАВУК — СЬВЯТА ЎСІХ БЕЛАРУСАЎ.
Ператварэньне Інстытуту Беларускае Культуры ў Беларускую Акадэмію Навук шырока адгукнецца па ўсім сьвеце. Працоўпыя масы і інтэлектуальныя сілы Захаду і Ўсходу ацэняць гэты акт, і, у вянку культурных здабыч, дасягнутых у апошнія гады народамі СССР пад кіраўніцтвам камуністычнай партыі, прыбудзе ашчэ адна яркая зорка. Яна будзе сьведчыць усім і назаўсёды, што ў саюзе працоўных усяго сьвету—найлепшая запарука свабод і правоў усіх народаў. Працоўных-ж масы Заходняе Беларусі, беларусы Латвіі, Літвы, рассыпаныя па Эўропе і Амэрыцы, годна прымуцьгэты гістарычны акт ураду БССР, маючы яшчэ адзін цьвёрды доказ, што духовы цэнтр усіх працоўных беларусаў—Менск.
В. Ластоўскі.