Перайсці да зместу

Усім патроху… (1930)/Падзел працы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гульня Падзел працы
Верш
Аўтар: Анатоль Дзяркач
1930 год
Няўдалы хабар
Іншыя публікацыі гэтага твора: Падзел працы (Дзяркач).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАДЗЕЛ ПРАЦЫ

Задрамаў Алесь на печы,
Зьеўшы кашы з талакна,
А Міхась шаруе плечы
Каля самага вакна.

Бацьку холадна у сьпіну,
Хата выстыла даўно,
І стары гаворыць сыну:
„Зачыні, Міхась, вакно!“

А Міхась на печ рукою:
„Хай Алесь — не зачыню,
Бо я-ж заўтра раніцою
Сьвіней ў поле паганю!“