Перайсці да зместу

Урачыстасьць (1925)/Урачыстасьць рэволюцыі/Чатыры

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Беларускі народ Чатыры
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1925 год
Сельскі мітынг
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чатыры (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ЧАТЫРЫ

Адзін, другі… чатыры, як адзін,
Мігнулі яснай, зыркай бліскавіцай.
І час жыцьця — гісторык-паладзін
Ізноў чатыры новыя страніцы
Гістор‘і краю ўзад перагарнуў.

І ў нудным шэрагу яе пісьма,
Што тая ўсё-ж рука павывадзіла
Страніцы гэтыя, бы кроў-тасьма
Эпоху новую сабой адкрылі,
Якой дасюль ніхто ня бачыў і ня чуў.

Народ працоўны доўгія вякі,
Няволю няньчачы сваю і краю,
Размахам пруткім цьвёрдае рукі
На іх сваю свабоду адбівае —
Будуе жыцьця казку дзіўную, як сон.

Няхай прышлец ад будучых гадоў,
К жыцьцю свайму цярэбячы дарогу,
Даткне пагляд свой да радкоў
Ужо яму мінулага, былога
І ўгледзіць вобраз чыннасьці прашоўшых дзён.

Ён ўгледзіць ўсё, бо стануць перад ім
Агненнай, бурнай, зьлітнай чарадою.
Здарэньні тыя, што быцьцём сваім
Краіну спаўшую вялі к развою,
Да волі променнай працоўнікаў волі.

Крывёй аблітая, як жар, чырвонь,
Гады-страніцы бурай гартавала,
Праз зыркі ўсьпенены агонь
Радзіны сьветлыя перапускала
Савецкай вольнай Беларускае зямлі.

Адзін, другі… чатыры, як адзін,
Ужо здалёк гавораць гучным яхам:
Глыбі, краіна, волі свае плынь,
Ляці к Комуне рэзвым птахам!

Менск, 29/XII-22.