Перайсці да зместу

Урачыстасьць (1925)/Урачыстасьць рэволюцыі/Ня скрыць сузор’яў цемні ночы

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На раду Ня скрыць сузор‘яў цемні ночы
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1925 год
Песьняру
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ня скрыць сузор’яў цемні ночы…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НЯ СКРЫЦЬ СУЗОР‘ЯЎ ЦЕМНІ НОЧЫ…

Ня скрыць сузор‘яў цемні ночы,
Сьлязам вачэй не асьляпіць,
Як ветру часу ня спыніць,
Як дзей наступных не спрарочыць…
І кроў, пралітая, рабочых
І кроў, пралітая, сялян,
Падніме помсты акіян
І змые ўшчэнт варожы стан,
Што к волі пыніць роўны пуць,
Якім працоўныя ідуць.


∗     ∗

Ня скрыць сузор‘яў цемні ночы,
Вясны марозу ня спыніць…
Ня доўга будзе лёс бядочы
Жыцьцё краіны крывяніць…
І хоць балюча цяты раны,
Хоць сочыць з іх струменем кроў, —
На жах драпежных варагоў,
Ці позна будзе то, ці рана —
Зрасьцецца ён, чацьвертаваны,
Ў магутны, згартаваны
Свабоды вечнае захоў.

22 кастрычніка 1920 г.
Смаленск.