Перайсці да зместу

Урачыстасьць (1925)/Урачыстасьць рэволюцыі/Красуй, збожжа

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Да Нёмна Красуй, збожжа
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1925 год
На раду
Іншыя публікацыі гэтага твора: Красуй, збожжа!

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




КРАСУЙ, ЗБОЖЖА!

Красуй, збожжа майго краю,
Каласісь багата!
Жджэ за працу ураджаю
Ад цябе аратай.
Хлебароб, аддаўшы сілы
Свайму полю-ніве,
Усьміхнецца табе міла,
Што ты урадліва.


∗     ∗

Красуй, збожжа майго краю,
Каб зярно зьлілося
У адплату аратаю
Ў ядрыя калосьсі!
Сонца, з неба шлі праменьні,
Залаці чароўна!
Ў землю кінута насеньне
Родзіць колас поўны.


∗     ∗

Красуй, збожжа майго краю,
Убірай палеткі!
Хай з табою аратая
Весяляцца дзеткі.
Плён за працу верне ніва —
Ўцешыць думкі, вока,
Як паўныя вазы жніва
Пагрымяць да току.