Перайсці да зместу

Урачыстасьць (1925)/Урачыстасьць рэволюцыі/Да Нёмна

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Да Нёмна
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1925 год
Красуй, збожжа
Іншыя публікацыі гэтага твора: Да Нёмна (Гартны).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ДА НЁМНА

Эх, ты, Нёман-рака!
Ці ты думаў ці сьніў,
Як сьлязу мужыка
Ў свае воды лавіў?

Як стаяў над табой
Сын нядолі худы
І над цёмнай вадой
Сьпяваў песьні нуды?..

Што надыдзе пара —
Зьнемажэньне міне,
Адраджэньня пара
Над народам блісьне?

Што з балючых грудзей
Беларусі дзяцей
Над тобой загудзе
Песьня вольных людзей?

Капыль.