Перайсці да зместу

Урачыстасьць (1925)/Урачыстасьць жыцьця/Ўзышоў месяц

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Над вялікімі магіламі Ўзышоў месяц
Верш
Аўтар: Цішка Гартны
1925 год
Начныя чары
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ўзышоў месяц і паўкругам…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Ўзышоў месяц і поўкругам
Ў цёмным небе засьвяціўся,
Па дубраве і над лугам
Срэбным променем разьліўся.
Ў зачарованым адзеньні
Сьпіць трава і сьпяць кусточкі,
І замёрлі ў шалясьценьні
Руцяністыя лісточкі.
Ўкрадкай, ціханька гамоне
Мовай сьвежай і рачыстай,
Нібы грае, нібы звоне,
Ручаёк вадою чыстай.
І ні песьні, і ні зыку
Круг-вакол не раздаецца.
Нямой сьцішы зыркім блікам
Месяц весела сьмяецца.

Капыль, 31/X-1912 г.