Перайсці да зместу

Узброеныя песні (1936)/Сонца і песня/Поўналецце

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Вечарынка Поўналецце
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1936 год
Стары Менск
Іншыя публікацыі гэтага твора: Паўналецьце (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПОЎНАЛЕЦЦЕ

Сягоння я пацалаваў дзяўчыну…

Дарогі ўсе расчынены гасцінна:
Равесніца Кастрычніка, як песня —
Сярод дзяўчат, сярод сваіх равесніц
Выходзіш першаю на радасны парад.

А вецер сцелецца вітаннямі на свеце…

Тваё, дзяўчына, сёння поўналецце!
Ты нарадзілася, — калі свінцовы град
Распальваў гнеў і мужнасць барыкад,
І дым руін гушкаў тваю калыску.

Мінаеш восемнаццатую восень…

Ты — маладосці нашай сцяганосец!
І нават сонца асядае нізка
З сваіх вышынь, нібы парашутыстка,
Каб поруч стаць, шчаслівая, з табою.

І словы шчырыя найлепшых дум сабраў,
І, як таварыша, як друга, як героя —
Дзяўчыну бацькаўшчыны ў песнях цалаваў…

Лістапад, 1935 г.