Перайсці да зместу

Узброеныя песні (1936)/Сонца і песня/Маё віншаванне

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Жывіце спакойна, народы Советаў! Маё віншаванне
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1936 год
Таварыш-сын
Іншыя публікацыі гэтага твора: Маё віншаваньне (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




МАЁ ВІНШАВАННЕ

Янку Купалу ў дні 30-годдзя творчай дзейнасці.

Спявай, паэт! Хай узлятае,
На славу новым людзям края,
Як сокал, песня баявая —
З усіх дарог!
З усіх дарог!

Спявай, паэт! Ад сэрца зычу:
— Твой голас, знойдзены ў Кастрычнік,
Няхай гучней пяе і кліча —
Да перамог!
Да перамог!

27 мая, 1935 г.