Перайсці да зместу

Узброеныя песні (1936)/Сонца і песня/І пяе ўладар…

З пляцоўкі Вікікрыніцы
На векі вякоў… І пяе ўладар…
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1936 год
Вечарынка
Іншыя публікацыі гэтага твора: І пяе ўладар…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




І ПЯЕ ЎЛАДАР…

Як на выспе, сіратой,
Векавой расло журбой,
Абяздоленым расло
Адзінокае сяло,
Век бяспраўнае.

Агнявой сваёй хадой
Сонца новае ўзышло.
Беднякоў сяла — было
Сонца ў людзі павяло
Сцежкай слаўнаю!

А было, было-ж яно,
І яно не так даўно,
Над аголеным сялом
Лётаў белы буралом,
Смерцю ўспенены…

Ды з лясоў, палёў, балот —
На паноў пайшоў народ.
Гром грымеў грудзьмі дарог,
Узнімаў дзень перамог
Славу Леніну!

Годы бурныя прайшлі.
Мы пачулі пах зямлі,
Мы пазналі смак зярна,
Нават сонца і вясна
Родным сталі нам.

Каласіцца шыр палёў
Без граніц і берагоў.
Хлеб у нас, у нас і мёд,
І пяе ўладар-народ
Славу Сталіну!

Магілеў, 1933 г.