Перайсці да зместу

Узброеныя песні (1936)/Мужнасць пераможцаў/Парад пераможцаў

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сцяна бясстрашных Парад пераможцаў
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1936 год
Народная ўтрата
Іншыя публікацыі гэтага твора: Парад пераможцаў.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПАРАД ПЕРАМОЖЦАЎ

Выезд любімага намі наркома,
Любімага Кліма, з крэмлёўскіх варот —
Святочным салютам, як рокатам грому,
Вітае вялікі совецкі народ.

І голасам радаснага народу
Гучыць пераможна прысяга байцоў.
Крыляе кастрычніцкі сцяг пяцігодак,
Як мужнасць і кліч барыкадных баёў…

З трыбун маўзалея парад маладосці
Ўрачыста прымае таварыш Урад,
Парад абароны, парад пераможцаў, —
Чырвонае арміі грозны парад!

Праносіцца конніца волатаў-танкаў,
І шумам танкетак заліты прастор,
І нават праменні на аўта-тачанках,
Нібы першамайскага сонца дазор.

І поступам шквалу ідзе баявая
Нязрушнай сцяной маладая Масква,
Ідзе, наступае, і песня ўзлятае
Над краем магутнасці і хараства.

І ў дружбе братэрскай ідуць карнавалам
На сход красавання жыцця і вясны —
Лясы Беларусі і скалы Урала,
І стэп Украіны, і стэп Ферганы.

І крыллямі рэжучы сінюю трасу,
На штурмы высотаў плывуць караблі,
Плывуць дэлегаты рабочага класа —
Надземных совецкіх граніц патрулі.

Чоткая чутна работа матора,
Бясстрашны ў палёце пілот малады.
Хай чуе,
Хай знае,
Хай лютуе вораг, —
Сталінізованы нашы рады!

Май 1933 г.