Перайсці да зместу

Угрунь (1927)/Перад будучынай/Будзе вайна-завіруха

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Дваццаць Будзе вайна-завіруха
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1927 год
Перад будучынай
Іншыя публікацыі гэтага твора: Будзе вайна-завіруха.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




ПЕРАД БУДУЧЫНАЙ

БУДЗЕ ВАЙНА-ЗАВІРУХА

Раньняй зарою прасочыцца дым
над сінімі хвалямі мора.
Зноў пазалотаю сонечнай Крым
на скалах раскідвае ўзоры.

Неяк выпадкам
цыганку спаткаў.
Чорная.
Стан прыгожы.
Глянула ласкава.
Карты ў руках.
— Быць ці ня быць?
— Паварожым!

Карты тасуе…
— Эх, мой браток, —
расказвае зьдзіўлена, глуха.
— Туз-арыштант табе стаў папярок, —
будзе вайна-завіруха.

— Вось каралі, і адзін і другі,
сьцяць нас імкнуцца атрутай.
Хочуць стрыножыць, надзець ланцугі,
але давядзецца ім крута!

— Бачыш?
Валетаў чырвоных атрад
ладзіць абоймы, патроны.
І ўжо гатовы адказам на чад
выпусьціць свой, чырвоны!

Бегам шалёным імчацца гады…
Слухай, што скажа цыганка:
Хай нашы ўсе, як адзін, гарады
адказваюць танкам на танкі.

Карта нядобрая, ўсе як адна:
кроў і атрута й магілы.
Скора ўжо, скора надыйдзе вайна, —
бойня нязнанае сілы.

Глянь!
Апошняя карта лягла,
чырвонае масьці!
Наша!

Усё расказала. Усё, што змагла.
На варце!
Будзь сьмелым!
Ня страшна!
..............
Па-над каменнай чалмою скалы
глыбока ў блакіце сьцярожаць,
сьцярожаць падужацца два арлы, —
хто-ж і каго пераможа?