Тэлеграма Старшыні Рады Міністраў БНР Вярхоўнай Радзе Лігі Нацый
Тэлеграма Старшыні Рады Міністраў БНР Конфэрэнцыі Вярхоўнай Рады Лігі Нацый у Лёндане Тэлеграма Аўтар: Вацлаў Ластоўскі 16 ліпеня 1922 году Крыніца: Часопіс «Беларускі Сьцяг», № 4, жнівень-верасень 1922 г., б. 45-46 |
Конфэрэнцыі Вярхоўнай Рады Лігі Нацый у Лёндане
Беларускае жыхарства акупаванай Польшчай Горадзеншчыны, Віленшчыны і часьці Меншчыны пазбаўлена ўсякіх нацыанальна-палітычных і чалавечых правоў. Нахрапная полёнізацыя ўсё атабрала.
1. Карыстаньне беларускай мовай у установах і цэрквах забаронена;
2. Сыстэматычна зачыняюць беларускія школы: ва ўсей Горадзеншчыне німа ўжо ніводнай беларускай школы;
3. Нешчадна прасьледуюцца беларускія грамадзка-палітычныя і культурныя арганізацыі — закрыты ўсе коопэратыві;
4. 262 праваслаўных цэркві крыты;
5. Разхічаецца ацалеўшае пасьля вайны беларускае нацыанальнае багацьця — ў першы чарод лясы;
6. Землі беларускіх уцекачоў аддадзены польскай вайсковай каланізацыі;
7. Усякая праява беларускай нацыанальнай самаістасьці і самаабароны нешчадна караецца: стасаваныя супроць беларусаў арэшты, грабяжы, выгнаньня-напасьці і страшэнныя зьдзекі абярнулісяў ў сыстэму вынішчаньня абяздоленага войнамі і гібеючага ад пошасьцаў і голаду беларускага жыхарства.
Беларусы становячыя абсолютную большасьць, звыж (70%) жыхарства захопленага палякамі абшару, ня хочуць, каб іхнімі сувэрэннымі і дзяржаўнымі правамі карысталіся іх гістарычныя і цяперашнія палачы.
Просім Раду Лігі Нацый настаяць на выяаўненьні, замацаваных аўтарытэтам Вялікіх Дзяржаў, і прынятых на сябе Польшчай у Спаа забавязаньняў. Нараў і Буг гістарычная і этнографічная граніца Польшчы з Беларусьсю.
16. VII. 22