Перайсці да зместу

Толькі на Беларусь!

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Толькі на Беларусь!
Артыкул
Аўтар: Вацлаў Ластоўскі
1919
Крыніца: Беларусь. — 1919. — №33(60)

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Політыканство разьядае нашага грамадзяніна, як іржа жалезо. Ён пацямнеў, пачарнеў і бедны да таго асалавеў, што яўнай і простай рэчы ня можа ўжо уцяміць.

Вучоные называюць гэта ўтомай, змучэньнем. І ня дзіва: ад пачатку вайны іншай, як політыканство не прыймае духовай ён стравы. А усякаму ведама, што аднародная хай сабе і найлепшая страва, працівіць чалавеку. Дык і наш грамадзянін, хоць і згідзіўся да політыканства за час вайны, аднак пад уплывам окупацыйных зьмен, сваім стомленым розумам ляніва варушыць і томна, не з сьвядомасьці, а толькі па інэрцыі, разважае аб орыентацыях.

Разумеецца, каб ня утома ен разважау-бы аб гэтай справе прымерна так: „Я сын гэтай зямлі, у маіх жылах плыве тая самая кроў, што і ва усяго беларускага народу, дык я беларус, а мая бацькаўшчына Беларусь. Народ мой, а я часьць яго, дык і сам я, паняволены, аграблены, акрадзены „заходам і усходам", час цяпер такі, што можна дабыць волю і долю бацькаўшчыне маёй Беларусі дык я прылучу свае сілы да супольнай працы дзеле адбудаваньня сваёй дзяржаўнасьці, сваёй і культуры і нацыянальнага багацьця”.

Гэтак разважаў-бы чалавек нормальны, не замучаны, не затлумлены. Для яго немагчыма была-б іншая орыентацыя, як толькі на беларускі народ, на дзяржаўнае беларускае будаўніцтво.

Мы верым, што утома мінецца, чад пяройдзе, і наш грамадзянін ачуняе. Ачуняе і зразумее, чыіх бацькоў ен сын, якой зямлі грамадзянін. Зразумее простую рэч, асьвячоную мудрай народнай прыказкай, што кашуля бліжэй, чйм жупан да цела. Гэта-ж такое простае, такое элемэнтарнае, такое праўдзівае, што глядзя на вас, грамадзяне, хочацца крыкнуць, каб вы схамянуліся:

„Не на Маскву, не на Варшаву, а толькі толькі на Беларусь орыентуйцеся!“

Юры Верашчака.