Перайсці да зместу

Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/II/Адгукніся

З пляцоўкі Вікікрыніцы
** Бэці Адгукніся
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Завязка
Іншыя публікацыі гэтага твора: Адгукніся.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




АДГУКНІСЯ


Адгукніся слова слову,
вершам весела зайграй.
Залаціцца
сьвет-зарніца
каляровая зара.

Адгукніся ліст лісточку
шалясьценьнем вецерка.
У прасторы
ясназорным
я дзяўчынку напаткаў.

Адгукніся сэрца сэрцу
іскрай зорнаю у глыбі
Ой, выпадкам,
вачаняткі
як вясьнянкі, палюбіў.

Адгукніся шчасьце шчасьцю
гучнай песьняй хараства.
3 ёй пайду я
баявую
сваю будучыню зваць!

1926 г.