Пятніца…
Запалілі сьвечкі
ў кожнай хаце цёмнага мястэчка;
на стале ля сьвечак
сьпечаная хала.
Ў талэсах мястэчка
сівы талмуд чытала.
Сонейка пагасла.
Запалілі сьвечкі.
Пятніца.
Вечар.
Моліцца мястэчка.
2
Вечар жніўны ціха павявае,
рассыпае срэбра кроплямі расы.
Ходзіць задуменны местачковец Хаім,
месяц завіваўся ў сівыя валасы.
Моліцца на месяц, моліцца на неба,
просіць дапамогі: Борух, адной.
Моліцца пакорны местачковец-рэбэ,
просіць неба яснае выслухаць адно.
Глянуў на старога: абадраны, голы.
талэсамі роніць буйную сьлязу. А калісьці Хаім езьдзіў балаголам,
а цяпер ад нечага — гадуе ён казу.
І кожны вечар ходзіць з хаты ў хату,
і ў кожнай хаце хэйдар, ну і „гут“,
І як шчыры рэбэ горача, заўзята,
І дзеткам убівае ў голавы талмуд.
І гандлюе, хочаш, бакалеем,
Із камізэлькі, хочаш, кокаіну дасьць.
Моліцца на неба… Сьлязою грудзі рве ён,
спавіло яго няшчасьце і бяда.
І ламае рукі, і ламае пальцы,
і губляе сьлёзы на зялёны дол.
Родныя сыночкі адкідаюць талэсы і заместа школы — ідуць у комсамол.
Іх лаялі… Пракляцьці насылалі.
Праганялі з дому, голых праганялі.
Ім хоць-бы што, нібы сьцяна нямая —
замест талмуду „Арбэйтэр“ чытаюць.