Ці застогнуць жалем
ветры над страхой,
ці то гоман хваляў
бурнай Хуан-хо —
кожную хвіліну,
кожны рух і крок,
пальцы Чжа-о-ліна
труцца аб курок.
∗
Сіл рабочых скарбы
зваў у люты бой.
Чжа-о-лін змагар быў
за савецкі строй.
Горача расказваў
пра бальшавіцкі стан.
А вочы, як ля фанзы
агністы гаолян…
∗
Павуціньнем вуліц
гул глытае крык, —
крык галодных кулі,
крык галодных рыкш.
Песьцяць, даглядаюць
І хлеб, і рыс, і чай. А ў голадзе канаюць,
а ў голадзе Кітай.
∗
Гарэць, расьці, змагацца —
і ні на крок назад.
У Манчжурыю дабрацца —
компартыі загад.
Дарогаю няспынна,
што новы рух і крок —
пальцы Чжа-о-ліна
труцца аб курок.
∗
Там… пад хмелем віскі,
выйшлі ў поле-шквал —
генэрал расійскі,
кітайскі генэрал.
У гонар іх пагонаў
ім выдаў мандарын —
нью-ёркскія патроны,
ангельскі карабін.
∗
Гарэць, расьці, змагацца —
і ні на крок назад.
Бальшавікі за працай,
у кратах барыкад.
Ня кволаю, ня хмураю,
а песьняй баявой -
Сьцяг Леніна Манчжурыя
здабудзе барацьбой!
∗
Цярпець, трываць, карыцца
кідае галыцьба!
Ідзе ўжо навальніца!
Ідзе ўжо барацьба!
Горы хай грукочуць,
хай стогне цаліна, —
за Кітай рабочы
абвешчана вайна!..