Пад сонцам
два варожых сьветы:
Агняцьветны
край Саветаў —
і другі,
дзе разьнята
Зямля на краіны,
і, як краіна, —
на штаты.
Па штату
краіна.
там
мець павінна
бронямашыны
і казэматы.
„Сыты галоднаму
не спагадае“ —
векавая
пагаворка.
Церпяць рабочыя
і ў Шанхаі,
і ў Бэрліне,
і ў Нью-Ёрку.
За завесаю констытуцый
скрыгань і шквал барацьбы.
— „Паны між сабою б‘юцца,
а трасуцца
ў мужыкоў чубы“.
Сокалу крыльля абрэзаць —
Сокал ня будзе лётаць.
Ня стрымаць пролетарскіх узьлётаў —
ні мітральезай,
ні кулямётам.
Ад зор і да зор суткі,
Дваццаць чатыры гадзіны.
Кожная краіна,
там —
як простытутка —
прабіваецца на рынак.
Рабочы бяз працы.
Чуеш, —
у муках народзіцца радасьць!
Галодны паход — будуе
рэволюцыі
людзкую
барыкаду.
Якая розьніца?
Адна-ж бяда-пакута
у ткачоў і Беластоку,
і Ліёну,
і Калькуты.
Якая розьніца?
(хоць шлях змаганьня свой там!)
Ці токар з Токіё,
ці з Вены,
ці з Дэтройту?!
Адным агнём гараць
агнём (зазыўным!) вочы.
Ніякай розьніцы. І там —
і там —
рабочыя!
На фронт, таварышы!
На фронт, энтузыясты!
Такія дні —
стракаюцца
ня часта…
у барацьбе, за працаю
што-дзень, сабе
прыблізім —
заваёваны
Ў баёх
соцыялізм!
1930 г.
|