Перайсці да зместу

Творы (Александровіч, 1932—1933)/1/I/Беларуская марсэльеза

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Падпольлю Беларуская марсэльеза
Верш
Аўтар: Андрэй Александровіч
1933 год
Першамайская
Іншыя публікацыі гэтага твора: Беларуская марсэльеза (Александровіч).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




БЕЛАРУСКАЯ МАРСЭЛЬЕЗА

На процэсе беларускай сялянска-рабочай Грамады ў Вільні абаронца Сьмяроўскі, руйнуючы тэзісы прокуратуры аб змове, якая нібыта была ў грамадаўцаў, сказаў:
— „Магчыма, змова была ў тым, што сьпявалі беларускі гімн. Прокуроры кажуць, што ў гэтым гімне ёсьць вострыя і цьвёрдыя словы“.(„Савецкая Беларусь“, 13. V. 28).


Сілу забраўшы, параніўшы грудзі,
родную мову імкнуцца забраць.
„Сьмяюцца над намі багатыя людзі,
здаецца, панамі іх зваць“.

Сьмяюцца — загнаўшы працоўных за краты,
сьмяюцца — да сьлёз над бядой галыцьбы.
Знаем мы — блізяцца штурмы, расплата,
віхры ліхой барацьбы.

— „Што трэба свабоды, зямлі чалавеку“, —
чуеш гучыць над зямлёю, як гром?
Досыць, даволі! Мы спалі адвеку!
Запалім-жа сэрца агнём!

Бяз хлеба, бяз грошай, нібы ў бездарожжы,
усюды ганяюць, сьмяюцца і кпяць.
— „Мы доўга цярпелі, цярпець больш ня можам,
дык пойдзем мы долю шукаць“.

Дык пойдзем, здабудзем агнём і мячамі.
Гэй, Беларусь, мы здабудзем, гэй!
— „Хай нас сустрэнуць палямі, лясамі
грамады працоўных людзей“.

Час той настане, адкінем абрэзы,
і судзьдзямі будзем, ня шляхта, а мы,
гучныя словы сваёй марсэльезы
з гордасьцю выйдуць з турмы!

1928 г.