Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/IV/261

З пляцоўкі Вікікрыніцы
260. ⁂ Сягоньня ноччу я ў царстве казкі 261. ⁂ Усплывае грамада сыфонофора
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
262. ⁂ Вы так часта пазіралі ў люстру

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




261.

∗     ∗

Ўсплывае грамада сыфонофора —
Жывых асоб жывушчая труна!
Зраслася з іх, скалечаных, яна,
Як з членаў, не жадаючых прастора.
Дзе хто яе кіруе паміж мора,
Хто — хапае здабычу ў цемні дна?
Аб роўнавазе рупіцца адна,
І ўсе жывуць бяз шчасьця і бяз гора…

Увагі

[правіць]

261. Усплывае грамада — сыфонофора… Друкуецца з аўтографу (п. IV, № 4. 1). Накід ня зусім апрацаваны, на тэму аб грамадзе. Поэта цікавіўся на соцыяльныя пытаньні (п. 1, № 4). Гл. таксама артыкул „Н. Д. Ножин“ („Ежемесячный Журнал“. Петроград, 1916, № 6).