Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/IV/257

З пляцоўкі Вікікрыніцы
256. ⁂ Ўстужку сінюю ўплятаю 257. ⁂ Залілось, сьлязамі быццам, зоркамі
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
258. ⁂ Ноч імглою сізай землю аблівае

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




* ПРЫРОДА.

МАЛЮНКІ І НАСТРОІ.

257.

∗     ∗

Залілось, сьлязьмі быццам, зоркамі
Неба [сіняе], безьбярэжнае
Над лагчынкамі, над узгоркамі,
Над табой, маё поле сьнежнае.

Без канца кругом шыр халодная…
Шмат я йшоў па ёй, істаміўшыся;
Але вось пачуў сэрца роднае,
Ўраз пачуў, душой з небам зьліўшыся.

Грудзі ўпалыя распраміліся, —
Ты ня страшна мне, поле чыстае!
Нада мной сьляза пакацілася
Ўніз, гарачая і агністая!

Увагі

[правіць]

257. Залілось сьлязьмі, быццам зоркамі… Друкуецца з аўтографу (IV, 12, 22). Гэты накід становіць сабою асобную перапрацоўку тае-ж тэмы, тых-жа вобразаў, што і ў вершы разьдзелу № 27 „Вось і ноч“.

Варыянт у 2-ім радку (таго-ж аўтографу):

„Неба цёмнае і бязбрэжнае“.

Захаваўся ў чарнавікох разам з вершам „Па-над белым пухам вішняў“ разьдзел II, № 114). Напісаны абодва вершы адным чарнілам і падобным пісьмом, — можна думаць, што прыблізна ў адзін і той-жа час, г. зн. у 1910 г. (у кожным разе ў час напісаньня „Вянка“ — 1909—1912 г. г.).