Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/IV/245

З пляцоўкі Вікікрыніцы
244. Двайняткі 245. ⁂ Я — няпрыкметны, шэры чалавек
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
246. ⁂ Ёсьць гэткая японская забаўка

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




245.

∗     ∗

Я — няпрыкметны, шэры чалавек.
Але Вамі, толькі Вамі паўна мая душа.
І ліюцца з яе [вершы] аб Вас,
Як ліецца вясной праз кару чысты сок
З перапоўненага ім шэрага клёна.

Увагі

[правіць]

245. Я — няпрыкметны, шэры чалавек. З чарнавога аўтографу — п. IV, 10, 12 і 14. Аб часе напісаньня гл. ўвагу да папярэдняга вершу (№ 244).