Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/III/239

З пляцоўкі Вікікрыніцы
238. ⁂ Сьмерць шэршня 239. ⁂ У каго ты, дзяўчынанька, тварай удалася
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
240. ⁂ Сёньня дзень у нас сьветлы, радасны

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




УКРАІНСКІЯ.

239.

∗     ∗

У каго ты, дзяўчынанька, тварай удалася?
Ці то ў бацьку, ці то ў матку, ці ў суседа Яся?

∗     ∗

Стаў хлапчына ля дзяўчыны, коломыйку грае,
На дзяўчыніны істужкі нешта пазірае.
Да ня так ён на істужкі, як на тыя вочы,
Як на тыя, браце, вочы, што цямней ад ночы.

∗     ∗

Сьлічна Галя Васілёва, сьлічна ды прыгожа:
Вочкі ясны, сама красна, як поўная рожа…

∗     ∗

А чаго-ж там на вуліцы так сабакі брэшуць?
Йдзе Мікіта, а падкоўкі ажно іскры крэшуць…

Увагі

[правіць]

239. Украінскія. „У каго ты, дзяўчынанька, тварай удалася“… „Стаў хлапчына ля дзяўчыны“… „Сьлічна Галя Васілёва“… „А чаго-ж там на вуліцы“… Выдаюцца з аўтографаў (XI, № 11, аркуш 3).
Слова „твар“ („тварай“ у 1-м радку) поэта ўжывае ў жаночым родзе.