Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/У зачарованым царстве/91

З пляцоўкі Вікікрыніцы
90. ⁂ Вы, хто любіце натрапіць 91. ⁂ Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
92. Возера
Іншыя публікацыі гэтага твора: Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




У ЗАЧАРОВАНЫМ ЦАРСТВЕ.

O voi, ch’avete gl’intelletti sani
Mirate la dottrina, che s’asconde
Sotto’il velame degli versi strani.
Dante. Inf. IX.

91.

∗     ∗

Чуеш гул? — Гэта сумны, маркотны лясун
Пачынае няголасна граць:
Пад рукамі яго, навяваючы сум,
Быццам тысячы крэпка нацягнутых струн,
Тонкаствольныя сосны зьвіняць.

Ці казаць, ад чаго пацямнела рака,
Зашамрэлі мацней каласы,
І аб чым шэпча ім галасок вецярка,
Што зіяе-дрыжыць на лісьцёх лазьняка:
Кроплі сьлёз ці халоднай расы?

Увагі

[правіць]

91. Чуеш гул? Перадрук з тэксту „Вянка“ з наступнымі аўтарскімі зьменамі, узятымі з экзэмпляру „Вянка“ № 2.
У 3 р. „навяваючы“ зам. „разважаючы“.

6 Ці казаць, ад чаго пацямнела рака.
І ці трэба казаць, чаму сьціхла рака.


7 Зашамрэлі мацней каласы.
Не шасьцяць у палёх каласы.
8 Шэпча ім…
… шапаціць…

Дата напісаньня, як зазначана ў „Вянку“ ў канцы вершу, — 1910 год. Першы раз быў надрукаваны ў „Нашай Ніве“ 1910 г. № 30.
Варыянты „Н. Н.“:
2Каб пазбыцца жуды, пачаў граць.
7Не шапочуць у палёх каласы.
8І аб чым размаўляюць ціхутка лугі.
9Што гараць-зіхацяць на лісьцёх лазьняка…
Варыянты экзэмпляру 1-га:
7Зашапталі ў палёх каласы,
8І аб чым кажа ім галасок вецярка…
Варыянты экзэмпляру 2-га, апроч прынятых ужо ў асноўны тэкст (гл. вышэй).
3„Выліваючы“ зам. „разважаючы“.