Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/II/Каханьне і сьмерць/197

З пляцоўкі Вікікрыніцы
196. ⁂ „Смертію смерть поправ“ 197. ⁂ Тым вянкі суворай славы
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
198. ⁂ Белы крыж, пліта, пад ёй — магіла

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




197.

∗     ∗

Тым вянкі суворай славы,
Што за край свой у баю
Жрэбі вынулі крывавы,
Напаткалі сьмерць сваю.

Ды слаўней вагітнай доля, —
Ў сэрцы маючы любоў,
За дзіцё зазнаці болі,
За дзіцё праліці кроў.

Слава тым, хто сілу мае
Сьмерць, ня дрогнуўшы, спаткаць,
Хто ў мучэньнях памірае,
Каб жыцьцё дзіцёнку даць!