Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/72

З пляцоўкі Вікікрыніцы
71. Лявоніха 72. ⁂ На Лявонавай кашулі вышыты галубкі
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
73. Скірпуся
Іншыя публікацыі гэтага твора: На Лявонавай кашулі вышыты галубкі…

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




72.

∗     ∗

На Лявонавай кашулі вышыты галубкі;
Я за тое вышывала, што цалуе губкі.

На Сямёнавай кашулі вышыты лісточкі;
Я за тое вышывала, што цалуе вочкі.

На Сапронавай кашулі вышыты падкоўкі;
Я за тое вышывала, што цалуе броўкі.

1915-16.

Увагі[правіць]

72. На Лявонавай кашулі… Верш выдаецца з аўтографу (п. VI, 6). Варыянт яго быў выдрукаваны ў газеце „Вольная Беларусь“ 1918 г. № 15 у групе вершаў „На ціхім Дунаю“. Адносна году напісаньня гл. ўвагу да в. № 71.
Літ. Камісія выкарыстала варыянт аўтографу, як больш цікавы па композыцыі, а іменна: у тэксьце „Вольнай Беларусі“ аднолькава ва ўсіх строфах стаіць: „У Максіма на кашулі“, а ў аўтографе, які выкарыстаны Камісіяй, словы „У Максіма на кашулі“, адпаведна зьменены ў кожнай страфе: „на Лявонавай“, „на Сямёнавай“, „на Сапронавай“.