Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/61

З пляцоўкі Вікікрыніцы
60. За газэтай 61. Сонэт
Санэт
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
62. Мушка-зелянушка і камарык-насаты тварык
Іншыя публікацыі гэтага твора: Санэт (Прынадна вочы зьзяюць да мяне…).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




61.

СОНЭТ.

Прынадна вочы зьяюць да мяне;
Чароўна усьмяхаючыся, губы
Адкрылі буйныя бялеючыя зубы…
Ласкавы шэпт… Гарачай хваляй мкне

Кроў к сэрцу маяму. Мана ўсё або не?
Ці верыць мілым абяцанкам любы?
Мо’ гэта жар, пылаючы для згубы,
Хавае сьцюжу пад сабой на дне?

Так, іншы раз, над соннаю зямлёю
Агністаю дугою залатою
Прарэжа цемень яркі мэтэор.

Гарыць ён, іскры сыпе і нясецца,
Бліскаючы мацней ад ясных зор, —
А ў глыбіні халодным астаецца.

1914.

Увагі[правіць]

61. Сонэт. Верш друкуецца з „Нашай Нівы“ 1914 г № 4. У чарнавікох захавалася два аўтографы гэтага вершу.

Чарнавыя варыянты (п. IV, № 3 і 20, п. IV, № 13,34):

12 Ён іскры сыпле і, пылаючы, нясецца…
Гарашчы ярка, увесь у іскрах, ён нясецца…
Гарашчы ён між буйных іскр нясецца…
Ён, агнявы, між іскарак нясецца…

Варыянты другога аўтографу (IV, 13,20):
12І вось між німі метеор нясецца
13Прарэзаўшы вячэрні небасхіл (змрок нябёс…)

14 Ён, пылаючы, упопяляецца агнём…
Ён у глыбі халодным астаецца.

Апошні радок гэтага вершу: „А ў глыбіні халоднай астаецца“ паўтараецца ў в. гэтага разьдзелу № 43, р. 31: „А ў глыбіні сваей халоднай астаецца“.