Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/57

З пляцоўкі Вікікрыніцы
56. Успамін 57. Пану Антону Навіне на спамін ад аўтара
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
58. Эміграцкая песьня
Іншыя публікацыі гэтага твора: Пану Антону Навіне.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




57.

ПАНУ АНТОНУ НАВІНЕ НА СПАМІН АД АЎТАРА[1].

Дзень добры, Пане! Вось Вам просты надпіс:
Ёсьць гэткая японская забаўка, —
Кідаюць дробныя аскёпкі дрэва
Ў ваду — і робяцца яны цьвятамі.
Ўсё гэта мне згадалась мімаволі,
Калі чытаў я Вашую стацьцю
Аб вершыках «Вянка». І шлю падзяку
І цісну руку. Ваш М. Багдановіч.

1914.


  1. Прысьвячэньне на паасобніку „Вянка“.

Увагі[правіць]

57. Пану Антону Навіне. Выдаецца з тэксту, выдрукаванага ў зборніку „Заходняя Беларусь“, які вышаў у Вільні ў 1924 г. Напісаны быў, як паказана ў зборніку, у 1914 г. Перад вершам рэдакцыяй зборніку была надрукавана невялікая прадмова. Гісторыя пахаджэньня вершу, як гаворыцца ў гэтай прадмове, наступная: „У 1913 г. ў Вільні вышаў зборнік вершаў М. Багдановіча „Вянок“. Крытычны артыкул аб зборніку надрукаваў у „Н. Н.Ант. Навіна. Прачытаўшы яе, поэта прыслаў свайму крытыку экзэмпляр „Вянка“ з гэткімі надпісамі: „Дзень добры, Пане!“… і г. д.
2-4 радкі гэтага вершу паўтараюцца ў 1-3 радкох адрыўку, які выдрукаваны ў выданьні пад загалоўкам: „Ёсьць гэткая японская забаўка“… (Разьдзел IV, № 246).