Перайсці да зместу

Творы М. Багдановіча (1927—1928)/I/I/54

З пляцоўкі Вікікрыніцы
53. На могілках 54. У старым садзе
Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1927 год
55. Трыолет

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




54.

У СТАРЫМ САДЗЕ.

Прыгожы сад, які любіў Ватто:
Між дрэў зялёных статуі паўсталі,
Вось грот, гадзіньнік соўнечны, а далі
Фонтан… Напэўна саду год са сто.

Стаю я, сьню пра зьнікнуўшыя дні
І кніжку новага пісьменьніка трымаю.
У забыцьці я разгарнуў… і закрываю,
Зьдзіўлёны ў край, што тэта не Парні.

1913.

Увагі

[правіць]

54. У старым садзе. Верш друкуецца з чарнавога аўтографу (папка IV, № 4, 17).
Дата напісаньня — 1913 г. — устаноўлена паводле нататкі поэты ў сьпісе „Красавік“.
Чарнавыя варыянты (IV, № 4, 17):
6У руках-жа кніжка новая: гартаю
7У забыцьці яе — і закрываю,
7-мы радок гэтага вершу спачатку чытаўся так: „У забыцьці яе я разгарнуў… і закрываю“… Потым словы „у забыцьці“ закасованы аўтарам, але правільная пабудова вершу парушылася. Літаратурная Камісія для захаваньня разьмеру аднавіла закасованыя словы „ў забыцьці“ і апусьціла „яе“.
У 8-ым радку трэба зазначыць „у край“ (гл. ўвагу да в. № 50).
Гл. тэкст гэтага вершу на расійскай мове ў разьдзеле „Зеленя“ № 302.