С. Палуяну

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
С. Палуяну
(Трыялет)

Верш
Аўтар: Максім Багдановіч
1913
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/375


Ты быў, як месяц, адзінокі:
Самотна жыў, самотна ўмёр.
Хоць сьвет і людны, і шырокі, —
Ты быў, як месяц, адзінокі.
Красу і сьветласьць, і прастор
Шукаў — і, ад усіх далёкі,
Ты быў, як месяц, адзінокі:
Самотпа жыў, самотна ўмёр.

(1913)