Сьвяшчэнная гісторыя Новага Завету (1936)/Трэці год служэньня Іісуса Хрыста
← Другі год служэньня Іісуса Хрыста | Трэці год служэньня Іісуса Хрыста Падручнік сьвятой гісторыі Аўтар: Сяргей Паўловіч 1936 год |
Апошнія дні Госпада Іісуса Хрыста на зямлі → |
Трэці год служэньня Іісуса Хрыста.
34. Гутарка аб тым, што апаганьвае чалавека.
Мат. XV, 1—20; Мрк. VII, 1—23.
На трэцьцю Пасху Іісус Хрыстос не хадзіў у Ерусалім. Фарысэі самі прыйшлі да Яго, бо сачылі за Ім. Аднаго разу, убачыўшы, што вучні Іісуса Хрыста ядуць хлеб няўмытымі рукамі, фарысэі пачалі карыць Іісуса Хрыста, бо старадаўныя паданьні, якія былі законам для фарысэяў, вымагалі захоўваць знадворную чыстату, г. знач. чыстату рук падчас яды, чыстату кубкаў, місак, гаршкоў, лавак і т. д. Хрыстос на гэтыя закіды адказаў ім: „Вы пакінулі закон Божы, і трымаецеся паданьняў чалавечых. Добра прадказваў аб вас прарок Ісайя, кажучы ад Імя Божага: „Людзі гэтыя шануюць Мяне толькі вуснамі сваімі, сэрца-ж іх далёка ад Мяне“. І паклікаўшы ўвесь народ, які чакаў паслухаць слова Яго, навучаў так: „Слухайце Мяне і разумейце: апаганьвае чалавека ня тое, што ўваходзіць у вусны, а тое, што выходзіць з іх: бо-ж знутры, ад сэрца чалавечага выходзяць злыя помыслы, гордасьць, бязумства, злосьць, чужаложніцтва, забойства, кражы; вось усялякае такое і падобнае зло апаганьвае чалавека, а есьці няўмытымі рукамі — не апаганьвае“.
Мат. XVI, 13—28; Мрк. VIII, 27—38; Лук. IX, 18—27.
Аднаго разу Іісус Хрыстос спытаўся ў Сваіх вучняў: „За каго прыймае Мяне народ?“ Яны адказалі: «Адныя за Іоанна Хрысьціцеля, іншыя за Ільлю; другія-ж кажуць, што ўваскрос адзін з старадаўных прарокаў“. Тады Іісус Хрыстос кажа: „А вы за каго лічыце мяне?“ Ад імя ўсіх Апосталаў адказаў, як заўсёды першым — гарачы Сіман: „Ты — Хрыстос, Сын Бога жывога“. Гасподзь тады кажа Сіману: «Ты шчасьлівы, што ведаеш гэту вялікую тайну, якую аднак уявіў сабе не па сваім чалавечым розуме, а як адкрытую табе Айцом Нябесным. Я кажу табе: ты — Пётр, і на гэтым камені Я збудую Царкву маю, і вароты аду не перамогуць Яе“.
Першая аснова, першы вуглавы камень ёсьць Сам Іісус Хрыстос, чаму і называе Царкву „Сваёю“: „Збудую царкву Маю“. Бяз Іісуса Хрыста — Сына Бога жывога няма царквы. Ап. Пётр першы з Апосталаў дазнаў гэту праўдзівую падставу і таму першы пачаў на ёй будаўніцтва Царквы, выявіўшы сваю цьвёрдую, як камень, веру. Бяз веры ў Іісуса Хрыста, Сына Бога жывога, Які прынёс на зямлю збаўленьне людзям ад грахоў і адчыніў уваход у Царства Нябеснае, ніхто ня можа быць удзельнікам ці будаўнічым Царквы Хрыстовае. Закладзеная на жывой веры, падобнай да спаведаньня Пятра, Царква Хрыстова будзе непарушна да канца сьвету і ніякія варожыя сілы ня зьнішчаць яе.
Далей Гасподзь, зварочваючыся да Пятра — першага з Апосталаў, які ўрачыста ад іх і свайго імя
выспаведаў веру ў Божую годнасьць Іісуса Хрыста, сказаў: „І дам табе ключы Царства Нябеснага, і што ты зьвяжаш на зямлі, тое будзе зьвязана на небе, і што разьвяжаш на зямлі, тое будзе разьвязана на небе“. Гэтымі словамі Іісус Хрыстос ня вызначыў ап. Пятру нейкага верхаводзтва ў Царкве або нейкай асаблівай улады яго над іншымі Апосталамі. Права дараваць ці не дараваць — імем Божым — грахі людзям, — пускаць ці не дапускаць у Царства Нябеснае (гэта іменна разумеецца пад „ключамі“ Царства) была дадзена Госпадам крыху пазьней усім Апосталам у такіх словах: „Узапраўды кажу вам: што вы зьвяжаце на зялі, будзе зьвязана на небе, і што разьвяжаце на зямлі, будзе разьвязана на небе“ (Мат. XVIII, 18), і таксама ўрачыста сьцверджана па ўваскрасеньні Хрыстовым, калі Гасподзь сказаў: „Прыйміце Духа Сьвятога: каму адпусьціце грахі, таму будуць адпушчаны, і на кім пакінеце, на тым застануцца“ (Іоан. XX, 21—23). Ап. Пётр першы з Апосталаў атрымаў гэтае права. Пасьля Апосталаў гэтае права ва ўсёй паўнаце належыць сусьветнай Царкве Хрыстовай, у асобах яе пастыраў.
Забараніўшы вучням Сваім распаўсюджваць, што Ён ёсьць Сын Божы, Іісус Хрыстос ужо ня прыповесьцямі, а адкрыта пачаў выясьняць ім, што Яму трэба йсьці ў Ерусалім, многа выцярпець мук ад начальнікаў і старэйшынаў народных, напасьледак быць павешаным на храсьце і на трэці дзень уваскрэснуць. Гаварыць аб гэтым было вельмі патрэбным, каб прыгатовіць вучняў. Яны не дапускалі і думкі, што Хрыстос, Сын Божы, мог пацярпець і памёрці. Толькі тым і тлумачыцца, чаму ап. Петр, выслухаўшы гэта, пачаў маліць Яго: «Барані, Божа! хай ня будзе гэтага з Табою, Госпадзі!» Пётр казаў гэта ціха, адклікаўшы Госпада ў бок, каб ніхто ня чуў, але Хрыстос, зьвярнуўшыся да ўсіх Апосталаў, голасна і строга сказаў Пятру: «Адыйдзі ад Мяне, шатан! Ты Мяне спакушаеш! бо ты думаешь не аб тым, што Божае, але што чалавечае». Рада ап. Пятра Іісусу Хрысту ўхіліцца ад хрэсных мукаў і сьмерці была ад неразуменьня таго дзела, дзеля якога Іісус Хрыстос, Сын Божы, прыйшоў у сьвет. Яна напомніла Іісусу Хрысту спакушэньне д’ябла ў пустыні, чаму Ён з такім дакорам і адкінуў угаворваньне Пятра.
Пасьля гэтага, паклікаўшы да Сябе вучняў, Гасподзь сказаў: «Калі хто хоча йсьці за Мною, няхай адрачэцца ад самога сябе, вазьме хрэст свой і йдзе за мною. Бо хто хоча душу сваю ўратаваць, той загубіць яе, а хто загубіць душу сваю дзеля Мяне, той уратуе яе. Бо якая карысьць чалавеку, калі ён здабудзе увесь сьвет, а душы сваёй пашкодзіць? Або які выкуп дасьць чалавек за душу сваю? Бо прыйдзе Сын Чалавечы ў славе Айца Свайго з Ангеламі Сваімі, і тады адплаціць кожнаму паводле яго паступкаў».
Мат. XVII, 2—13; Мр. IX, 2—13; Лук. IX, 28—36.
Вучні Хрыстовы не маглі дапусьціць і думкі, што іх Вучыцель можа няслаўна памёрці на храсьце. Яны яшчэ не разумелі тайны збаўленьня роду чалавечага
Услаўленьне Іісуса Хрыста на гары Фавор.
праз Сына Божага, пасланага на землю. Яшчэ ня выяўлена была перад імі Божая годнасьць Іісуса Хрыста. Таму патрэбны быў асаблівы знак, каб паглыбіць і ўзмацаваць іх веру. Такі знак і быў дадзены Апосталам незадоўга перад хрэснымі мукамі Іісуса Хрыста.
Дзён праз восем пасьля спаведваньня Пятра Іісус Хрыстос узяў яго, Іоанна і Якава і ўзышоў з імі на гару Фавор памаліцца. Пакуль Ён маліўся, вучні, змораныя, заснулі. «І сталася, як Ён маліўся, выгляд аблічча Яго зьмяніўся: твар Яго зіхацеў, як сонца, і вопратка Яго сталася белая, блішчастая, як сьнег». І было пры ім двое людзей, у тым жа зьзяньні Славы Яго. Гэта былі Майсей і Ільля. Яны гаварылі з Госпадам аб сьмерці, якая чакала Яго ў Ерусаліме. Калі вучні прабудзіліся, яны былі вельмі зьдзіўлены ўсім відзеным. Але вось Майсей і Ільля пачалі адыходзіць ад Іісуса Хрыста. Пётр тады выклікнуў: «Настаўнік! добра нам быць тут: зробім тры палаткі: адну Табе, адну Майсею і адну Ільлі. Хрыстос не адказаў на гэта ні слова, бо Пётр ня ведаў, што гаварыў. Раптам зьявіўся вобалак і агарнуў Апосталаў; і перапалохаліся, як увайшлі ў вобалак. Але вобалак пакрыў іх так, што яны маглі бачыць Госпада. Ён заставаўся ўжо Адзін, — заставаўся вышэй воблака ў зьзяньні Славы Яго. І пачулі яны голас з неба гаворачы: „Гэта ёсьць Сын Мой ўлюблёны: Яго слухайце». Апосталы зразумелі, што гэта быў голас Бога, бо такія самыя словы чуў Іоанн Хрысьціцель падчас хрышчэньня Госпада. Перапалоханыя Апосталы ўпалі на землю, закрыўшы свой твар. Але вось праз хвіліну падходзіць да іх Іісус Хрыстос і кажа: «Ўстаньце і ня бойцеся!» Яны ўсталі. Воблака ўжо ня было. Перад імі стаяў іх Вучыцель у тым самым выглядзе і ў той самай вопратцы, у якой яны заўсёды бачылі яго. Калі ўсе яны сходзілі з гары, Іісус Хрыстос забараніў ім расказваць аба ўсім відзеным, пакуль не паўстане з мёртвых.
Праваслаўная Царква ўспамінае гэтае ўславленьне ў сьвята Спаса 6—19 жніўня.
Трапар сьвята.
Преѡбрази́лсѧ є̆сѝ на горѣ̀, Хрстѐ Бж҃е, показа́вый ѹ̆ченикѡ́мъ Твоймъ сла́вꙋ Твою̀, ꙗ῎коже можа́хꙋ: да возсїѧ́етъ й на́съ грѣ̆шнымъ свѣ́тъ Тво́й присносꙋ́щный моли́твами Бг҃оро́дицы, Свѣтода́вче, сла́ва Тебѣ̀.
Ты зьмяніў вобраз Свой на гары, Хрысьце Божа, паказаўшы вучням Тваім славу Тваю, колькі маглі яе ўспрыняць. Хай і нам, грэшным, па малітвах Багародзіцы, зазьзяе сьвятло Тваё вечнае. Святладаўча, слава Табе.
Mат. XVIII, 1—35; Mp. IX, 33—50; Лук. IX, 46—48.
Між Апосталамі аднаго разу ўзьнялася спрэчка, хто з іх найбольшы. Іісус Хрыстос, бачачы іх помыслы, сказаў Ім: «Хто з вас хоча быць першым, хай будзе з усіх апошнім і ўсім слугою». І ўзяўшы малое дзіця, паставіў яго перад Сабою і сказаў ім: «Праўду кажу вам: калі не пераменіцеся і ня станеце, як дзеці, ня ўвойдзеце ў Царства нябеснае. Бо хто ўмаліцца, як гэтае дзіця, той будзе найбольшы ў Царстве нябесным. І хто прыйме гэтае дзіця ў імя Maë, той Мяне прыйме, а хто прыйме Мяне, той прыйме Паслаўшага Мяне. А хто спакусіць аднаго з такіх малых, веруючых у Мяне, таму лепш было-б, каб павесілі яму на шыю камень мельнічны і ўтапілі ў бяздоньні мора. Глядзеце-ж, не пагарджайце ніводнага з такіх малых, бо Ангелы іх y нябёсах заўсёды бачаць Твар Айца Майго нябеснага“.
Неяк Ап. Пётр спытаўся ў Іісуса Хрыста: „Колькі разоў дараваць брату майму, які грашыць супроць мяне?“ Іісус Хрыстос адказаў яму: „Не да сямёх, а да семдзесят разоў па сем“, і вытлумачыў гэта прыповесьцю, як адзін даўжнік, якому цар дараваў яго вялікі доўг, адмовіўся дараваць малы доўг свайму прыяцелю, праз што той быў укінуты ў вастрог. Цар, калі даведаўся аб гэтым, паклікаў да сябе жорсткага даўжніка і кажа яму: «Злы раб! я дараваў табе ўвесь доўг, бо ты прасіў мяне. Ці не павінен быў ты дараваць свайму прыяцелю? І раззлаваўся цар і загадаў перадаць яго мучыцелям, пакуль не заплаціць усяго доўгу».
Скончыўшы гэту прыповесьць, Іісус Хрыстос дадаў: „Так і Айцец Мой нябесны абыдзецца з вамі, калі ня выбачыць кожны з вас, ад сэрца свайго, брату свайму грахоў яго».
38. Аб судзе царкоўным і малітве грамадзкай.
Мат. XVІІІ, 15—20.
Іісус Хрыстос так навучаў Сваіх вучняў: „Калі саграшыць супроць цябе брат твой, пайдзі і дакары яго сам—на—сам: калі паслухае цябе, дык ты здабыў брата свайго. Калі-ж не паслухае, дык вазьмі з сабою аднаго ці двох сьведкаў; калі-ж і іх не паслухае, скажы Царкве; а калі і царквы не паслухае, дык хай будзе для цябе, як паганін і мытнік. Узапраўды кажу вам: што вы зьвяжаце на зямлі, тое будзе зьвязана на небе, а што разьвяжаце на зямлі, будзе разьвязана на небе“.
Таксама кажу вам, што калі двое з вас згодзяцца на зямлі прасіць аб якой—колечы патрэбе, дык усё, чаго-б яны ні папрасілі, будзе ім ад Айца Майго нябеснага. Бо дзе двое ці трое зыйшліся ў імя Маё, дык я там сярод іх“.
39. Грэшніца перад судом Іісуса Хрыста.
Іоан. VIII, 1—11.
Падчас сьвята „кушчаў“,[1] або палатак, Іісус Хрыстос быў у Ерусаліме і вучыў народ. І вось аднаго разу кніжнікі і фарысэі прыводзяць да Яго ў храм жанчыну, злоўленую на чужаложстве. Паставіўшы яе пасярэдзіне, яны сказалі Іісусу Хрысту: „Настаўнік! гэта жанчына злоўлена на чужаложстве. Закон Майсея загадвае пабіваць гэтакіх каменьнем. Ты што на гэта скажаш?“ А казалі яны гэта спакушаючы Яго, каб знайсьці што-колечы дзеля абвінавачаньня Яго. Гасподзь, нічога не адказваючы, нагнуўся нізка і пачаў нешта пісаць пальцамі на зямлі. Але яны не пераставалі настойліва дапытвацца Яго. Напасьледак Хрыстос, падняўшыся, сказаў ім: „Хто з вас бязгрэшны, хай першы кіне камень у яе“, і зноў нагнуўшыся
Грэшніца перад судом Іісуса Хрыста.
пісаў на зямлі. Яны ўсе, пачуўшы гэта і дакораныя сумленьнем, павыходзілі адзін за адным, пачынаючы ад старшых аж да апошніх. Застаўся адзін Іісус і жанчына, што стаяла пасярэдзіне. Тады Іісус Хрыстос, падняўшыся і ня бачачы нікога, апрача жанчыны, сказаў ёй: „Жанчына! дзе твае абвініцелі? Ніхто з іх не асудзіў цябе?“ — Яна адказала: „Ніхто, Госпадзі!“ Іісус тады сказаў ёй: „Я не асуждаю цябе: ідзі і больш не грашы“.
Гасподзь не дараваў грэшніцы яе грэх, бо калі-б дараваў, дык сказаў бы: «даруюцца табе грахі твае“, як казаў у іншых выпадках.
„Ідзі і больш не грашы“ значыць: калі ня будзеш больш грашыць, дык ня будзеш адказваць і за ранейшыя свае грахі; калі-ж йзноў пачнеш грашыць, дык будзеш пакарана і за грахі, за якія раней ня была асуджана.
Іоан. ІX, 1—41.
Неяк, выходзячы з храму, Гасподзь спаткаў сьляпога ад нараджэньня. Плюнуўшы на зямлю, Гасподзь зрабіў з сьліны балота, памазаў ім вочы сьляпому і сказаў: „Пайдзі, умыйся ў купальні Сілаам“. Той пайшоў, умыўся і стаў бачыць.
Гэта было ў суботу. Між фарысэямі пачалася спрэчка аб Іісусе Хрысьце: адны абураліся, чаму Ён не захоўвае сьвятасьці суботы, іншыя хацелі дайсьці, якою сілаю творыць чуды. Паклікалі бацькоў, каб даведацца, як сталася, што іх сын стаў відучым. Напасьледак спыталіся ў самога аздароўленага, кажучы: „Аддай славу Богу: мы ведаем, што Чалавек Той грэшнік“. — „Ці Ён грэшны, ня ведаю, — адказаў аздароўлены, — а ведаю толькі, што я быў сьляпы, а цяпер бачу. Калі-б Ён ня быў ад Бога, дык ня мог-бы нічога тварыць». Пачуўшы гэта, Гасподзь сказаў аздароўленаму: «Ці верыш ты ў Сына Божага?“ Той жа адказаў: «А хто Ён, Госпадзі, каб мне верыць у Яго?“ Іісус сказаў яму: «І ты бачыў Яго, і Той, што гаворыць з табою — гэта Ён“. — Тады аздароўлены сказаў: „Верую, Госпадзі“, і пакланіўся Яму.
41. Прыповесьць аб міласэрным Самараніне.
Лук. X, 25—37.
Адзін законьнік, спакушаючы Іісуса Хрыста, спытаўся: „Вучыцель! што мне рабіць, каб насьледаваць жыцьцё вечнае?“ Гасподзь, замест адказу, Сам запытаўся ў яго: „У законе што напісана? як чытаеш?“ Ён сказаў: «Узьлюбі Госпада Бога твайго ўсім сэрцам
Прыповесьць аб міласэрным Самараніне.
тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсёю сілаю, і ўсім разуменьнем тваім, і бліжняга твайго, як самога сябе“. — Іісус сказаў яму: „праўдзіва ты адказаў; так рабі надалей і будзеш жыць“. Тады законьнік, хочучы апраўдаць сябе, сказаў Ісусу: «А хто мой бліжні?» У адказ на гэтае пытаньне Іісус Хрыстос сказаў такую прыповесьць.
„Нейкі чалавек ішоў з Ерусаліму ў Ерыхон і папаўся разбойнікам, каторыя зьнялі з яго вопратку, ранілі яго і пайшлі, пакінуўшы яго на дарозе ледзь жывым. Але вось — здарылася — ішоў тою дарогаю адзін сьвяшчэньнік. Ён бачыў няшчаснага, аднак прайшоў міма. Таксама і лявіт, быўшы на тым месцы: падыйшоў, паглядзеў і прайшоў міма. Самаранін-жа нейкі, ідучы, угледзіў яго і зьлітаваўся: перевязаў яму раны, памазаў алеем і віном, пасадзіў яго на свайго асла і прывёз ў заезд, і паклапаціўся аб ім. А на другі дзень, ад’яжджаючы, выняў два дынары, даў гаспадару заезду і сказаў яму: „Даглядай яго і, калі выдасі што балей, я, вярнуўшыся, аддам табе“.
Пасьля гэтага Іісус Хрыстос спытаўся ў законьніка: „Як ты думаеш, хто з гэтых трох быў бліжні таму, што папаўся разбойнікам?“ Ён сказаў: „Той,
што зьлітаваўся над ім“. Тады Іісус Хрыстос сказаў яму: „Ідзі і ты рабі гэтак“.
Лук. X, 38—42.
Ведаючы, што ня прыйшоў яшчэ час і што было небясьпечна заставацца ў Ерусаліме, Іісус Хрыстос з вучнямі Сваімі пакінуў горад і пайшоў у Bіфанію — вёску недалёка ад Ерусаліму, на процілежным схіле гары Элеонскае. У Віфаніі жыў з сваімі дзьвюма сёстрамі, Марфай і Марыяй, Лазар, якога Гасподзь называў Сваім другам. Да іх вось і зайшоў цяпер Іісус Хрыстос з Сваімі спадарожнікамі. Старшая сястра Марфа пачала клапаціцца, каб пачаставаць гасьцей, а малодшая Марыя села ля ног Іісусавых і слухала словы Яго. Заклапочаная, Марфа ўзбурылася на сястру і, зьвярнуўшыся да Госпада, сказала з дакорам: „Госпадзі! ці ж Цябе не ўзрушае, што сястра мая адну мяне пакінула прыслужваць? Скажы ёй, каб памагла мне“. Іісус-жа адказаў ёй: Марфа! Марфа! ты шмат непакоішся і клапоцішся аб многім, а тым часам адно толькі ёсьць на патрэбу.
Іісус Хрыстос адведвае сям’ю Лазара.
Марыя-ж выбрала добрую часьць, якая не аднімецца ў яе“.
3 Віфаніі Гасподзь пайшоў у Галілею.
43. Прыповесьць аб хцівым гаспадару.
Лук. XII, 13—31.
Адзін з слухачоў зьвярнуўся да Хрыста з такою просьбай: „Вучыцель! скажы брату майму, каб падзяліўся са мною спадчынай“. Гасподзь, які заўсёды адхіляў ад Сябе ўсялякія справы дзяржаўныя ці грамадзкія і які пры кожным выпадку падкрэсьліваў, што „Царства Маё ўнутры вас ёсьць“, адказаў яму: „Хто паставіў Мяне судзіць ці дзяліць вас“? Пасьля гэтага, зьвярнуўшыся да народу, пачаў наагул гаварыць аб хцівасьці, на якую, відаць, хварэў той чалавек. „Сьцеражэцеся хцівасьці — кажа, — бо жыцьцё чалавека не залежыць ад дастаткаў, якія мае“. І сказаў ім такую прыповесьць.
„Адзін багаты чалавек меў добры ўраджай у полі, і ён разважаў сам з сабою: што мне рабіць? Няма куды злажыць дабро маё. Хіба вось што зраблю: разьбяру гумны мае і пабудую большія, і зьбяру туды ўвесь хлеб мой і ўсё дабро маё. І скажу душы маёй: душа! шмат дабра ляжыць у цябе на многія гады: еш, пі, весяліся“. Але Бог сказаў яму: „Неразумны! У гэтую ноч душу тваю возьмуць у цябе: каму-ж дастанецца тое, што ты прыдбаў?“ „Так бывае з тым, — дадаў Гасподзь на заканчэньне прыповесьці, — хто зьбірае скарбы для сябе, а ня ў Бога багацее“.
І сказаў вучням Сваім: „Не клапацецеся дзеля душы вашай, што вам есьці, ні дзеля цела, у што апрануцца: душа большая за ежу, і цела — за адзежу. Усяго гэтага шукаюць людзі гэтага сьвету: ваш жа Айцец ведае, што вам гэтае патрэбна. Перш за ўсё шукайце Царства Божага, а тое ўсё прыдасца вам“.
Лук. XѴ, 3—7, 11—32.
Фарысэі, якія хваліліся, што ведаюць закон, хаця і не разумелі яго, часта дакаралі Хрысту, што Ён прыймае грэшнікаў і есьць з імі. Гасподзь на гэтыя закіды адказваў ім прыповесьцямі.
„Хто з вас — кажа — маючы сто авечак і згубіўшы адну з іх, не пакіне дзевяцьдзесят дзевяць у пустыні і не пайдзе шукаць прапаўшае, пакуль не знайдзе яе? А знайшоўшы, вазьме яе на плечы свае з радасьцю, прынясе до хаты, пакліча прыяцялёў і суседзяў сваіх і скажа ім: „Пацешцеся са мною: я знайшоў маю прапаўшую аўцу“. Так, — сказаў Гасподзь, — і на нябёсах больш будзе радасьці з аднаго грэшніка, які каецца, чымся з дзевяцьдзесятдзевяцёх праведнікаў, што ня маюць патрэбы ў пакаяньні.
І яшчэ сказаў прыповесьць аб тым-жа. „У аднаго чалавека былі два сыны. І сказаў малодшы з іх айцу: „Айцец! дай належную мне часьць маемасьці“. Айцец выдзяліў яму ягоную часьць. Праз нейкі час
малодшы сын, сабраўшы ўсё, пайшоў у далёкую краіну і там прагуляў маемасьць сваю, жывучы распусна. І здарылася, што калі пражыў усё, настаў вялікі голад у той краіне, і ён пачаў галадаць. Тады прыстаў да аднаго з жыхароў гэнае краіны, а той паслаў яго на поле сваё пасьвіць сьвіньні. І ён рад быў-бы наесьціся ражкоў, што елі сьвіньні, але ніхто не даваў яму. І апамятаўшыся сказаў сабе: „Колькі наймітаў
у айца майго маюць лішку хлеба, а я паміраю ад голаду. Устану, пайду до айца майго і скажу яму: айцец! я саграшыў перад небам і перад табою, і ўжо няварты называцца сынам тваім: прыймі мяне, як аднаго з наймітаў тваіх“. Сказаўшы гэта, пайшоў да бацькі свайго. І калі ён быў яшчэ далёка, угледзіў яго айцец яго і зьлітаваўся, і пабегшы кінуўся яму на шыю і цалаваў яго. І сказаў слугам сваім: „Прынясеце найлепшую адзежу і апранеце яго, і дайце персьцень на руку яго і абутак на ногі. І прывядзеце кормнае цялё і закалеце: будзем есьці і весяліцца“. І пачалі весяліцца. Старшы-ж сын яго быў у полі. Калі ён даведаўся, з якое прычыны айцец выдаў банкет, вельмі ўзлаваўся і не хацеў ўвайсьці ў хату. „Вось я столькі гадоў служу табе, — кажа ён бацьку, — а ты ніколі ня даў мне і казьляняці, каб павесяліцца мне з прыяцелям! мамі“. Ён-жа сказаў яму: „Сын мой! ты заўсёды са мною і ўсё маё — тваё, а з брата твайго трэба было цешыцца і весяліцца, бо ён быў памёршы і ажыў, прападаў і знайшоўся“.
Гэтыя дзьве прыповесьці паказваюць, што
Прыповесьць аб блудным сыне.
міласэрны Бог гатовы ў кожную хвіліну прыняць шчырае каяньне грэшніка і цешыцца з таго так, як цешыцца гаспадар, які знайшоў прапаўшую авечку, або айцец, да якога вярнуўся яго распусны сын.
45. Прыповесьць аб багатым і ўбогім.
Лук. XѴI, 19—31.
Гасподзь навучаў, каб людзі добрымі дзеламі падрыхтоўвалі сябе да жыцьця вечнага. Пасьля сьмерці кожнаму чалавеку будзе адплата па ўчынках яго. Страшнае пакараньне можа спаткаць у пасьмертным жыцьці таго багача, які ўжываў сваё багацьце толькі для прыемнасьцяў зямных, і наадварот вялікая нагарода чакае таго бедака, які цярпліва і пакорліва зносіў на гэтым сьвеце пакуту ад жорсткасьці багача. Іісус Хрыстос вытлумачыў гэта ў такой вось прыповесьці.
Адзін чалавек быў багаты, раскошна апранаўся і раскошна кожны дзень банкетаваў. Другі-ж — на імя Лазар — быў убогі, увесь у струпох, ляжаў ля варот багача, і рад быў насыціцца хаця-б крышкамі, што падалі з стала багача; сабакі прыходзячы лізалі струпы яго. Памёр убогі і быў аднесены Ангеламі на лона Аўраамава. Памёр і багаты; будучы ў муках, падняў з пекла вочы свае, убачыў здалёк Аўраама і Лазара на лоне яго і, загаласіўшы, сказаў: „Айцец Аўраам! зьлітуйся нада мною і пашлі Лазара, каб хаця абмачыў канец пальца свайго ў вадзе і асьвяжыў язык мой, бо я мучуся ў полымі гэтым“. Але Аўраам сказаў: „Прыпомні, што ў жыцьці тваім меў ты добрае, а Лазар благое: цяпер-жа ён тут пацяшаецца, а ты церпіш вялікія мукі, — да таго-ж між намі прорва вялікая так што адгэтуль да вас або адтуль да нас перайсьці ня можна“. Тады багаты сказаў: „Дык прашу цябе, айцец, пашлі Лазара ў дом айца майго, хай засьведчыць братом маім, як я тут пакутую, каб яны ня прыйшлі ў гэтае месца мучэньня“. Аўраам адказаў: „У іх ёсьць Майсей і прарокі, няхай слухаюць іх“. Ён-жа сказаў: „Не, отча Аўрааме! Калі хто з памёршых прыйдзе да іх, дык пакаюцца“. Тады Аўраам адказаў: „Калі Майсея і прарокаў ня слухаюць, дык хаця-б хто з мёртвых уваскрос, не павераць“.
Лук. IX, 51—56; XVII, 11—21.
Надыходзіла сьвята Пасхі, чацьвёртае з часу хрышчэньня Іісуса Хрыста. Гасподзь скіраваўся ісьці ў Ерусалім праз Самарыю, але Яго там не прынялі, бо па абліччы прызналі за юдэя. Узбураныя гэтым апосталы Якаў і Іоанн хацелі паслаць на тую вёску агонь з неба і зьнішчыць яе, як і Ільля зрабіў. Але Іісус Хрыстос забараніў ім рабіць гэта і сказаў: „Ня ведаеце, якога вы духа, бо Сын Чалавечы прыйшоў ня губіць душы людзкія, але спасаць“. І пайшлі праз другое сяло.
Дарогаю Іісус Хрыстос спаткаў дзесяцёх пракажаных, з якіх дзевяцёх былі юдэі, а адзін самаранін. Затрымаўшыся здалёк, яны моцным голасам пачалі прасіць: „Іісус Настаўнік! памілуй нас!“ Іісус Хрыстос сказаў Ім: „Ідзеце пакажэцеся сьвяшчэньнікам“. Яны пайшлі і яшчэ дарогаю ачысьціліся ад праказы. Адзін з іх, бачачы, што паздаравеў, вярнуўся да Хрыста, пакланіўся Яму ў ногі і моцным голасам дзякаваў і славіў Бога. Гэта быў самаранін. Тады Іісус Хрыстос сказаў: „Ці ня дзесяць ачысьціліся? дзе-ж дзевяць? Яны ня вярнуліся аддаць славу Богу, апрача гэтага чужынца. І сказаў яму: „Устань, ідзі; вера твая спасла цябе“.
Спытаны-ж фарысэямі, калі прыйдзе Царства Божае, адказаў ім: „Ня прыйдзе Царства Божае відавочна, і ня скажуць: вось яно тут, ці вось там. Бо Царства Божае ўнутры вас ёсьць“, г. зн. яно не падобнае да зямных царстваў, якія імкнуцца забясьпечыць надворны дабрабыт і шчасьце людзей. Царства Божае творыцца сталым узвышэньнем духа чалавечага да Бога, жыцьцём па праўдзе і любові, згодна з законам Божым.
47. Прыповесьць аб мытніку і фарысею.
Лук. XVIII, 9—14.
Сказаў Іісус Хрыстос такую прыповесьць, навучаючы людзей, як трэба маліцца Богу.
Два чалавекі ўвайшлі ў царкву памаліцца: адзін фарысэй, а другі мытнік. Фарысэй, стоячы наперадзе, каб усе яго бачылі, маліўся гэтак: „Божа! дзякую Табе, што я не такі, як іншыя людзі: зьдзірцы, крыўдзіцелі, чужаложцы, або як гэты мытнік. Пашчуся два разы ў тыдзень, даю дзесяціну з усяго, што прыдбаю“.
Прыповесьць аб мытніку і фарысэю.
Лічачы сябе праведным, фарысэй не адчувае патрэбы маліцца аб сваіх грахох, і толькі горда выхваляе сябе перад іншымі людзьмі.
Мытнік-жа захоўваўся зусім інакш: стаўшы здалёк, ён не адважыўся нават падняць вачэй на неба, але б’ючы сябе ў грудзі, гаварыў: „Божа, будзь міласьцівы да мяне грэшнага!“ Канчаючы гэтую прыповесьць, Іісус Хрыстос дадаў: „Кажу вам, што гэты пайшоў апраўданы болей, чымся той: бо ўсякі, хто сябе вывышшае, будзе паніжаны, а паніжаючы сябе ўзвысіцца“.
Гэтаю прыповесьцю Іісус Хрыстос паказаў нам, што Бог прыймае толькі малітву шчырую, якая йдзе ад сэрца, пакорную, калі чалавек сьвядомы сваіх грахоў і разлічвае дзеля спасеньня толькі на помач Божую; такая малітва ўзапраўды ўзнаўляе і ўзвышае душу і прыбліжае яе да Бога. А ёсьць малітва вонкавая, на паказ, гордая, калі чалавек, падобна да фарысэя, пэўны сябе, што ён праведны перад Богам, моліцца толькі, каб людзі бачылі і ўслаўлялі яго відочную праведнасьць. Такая малітва ня ёсьць запраўдная малітва. Яна не даходзіць да Бога. Яна выклікае жорсткасьць у сэрцы чалавека і адхіляе яго
ад Бога.
48. Багаславеньне дзяцей.
Мат. XIX, 13—15; Мрк. X, 13—16; Лук. XV, 15—17.
Аднаго разу, калі Іісус Хрыстос вучыў народ, да Яго праціскаліся праз натоўп жанчыны з дзяцьмі, каб ён дакрануўся да іх і ўсклаў на іх рукі. Вучні Яго, бачачы гэта, забаранялі ім, каб дзеці ня трывожылі Госпада. Але Іісус Хрыстос абурыўся на вучняў і, паклікаўшы дзяцей, сказаў: «Пусьцеце дзяцей прыходзіць да мяне, і не забараняйце ім, бо гэткіх ёсьць Царства Божае. Запраўды кажу вам: хто ня прыйме Царства Божага, як дзіця, той не ўвайдзе ў яго». І абняўшы іх, усклаў на іх рукі і багаславіў іх.
Чым дзеці заслужылі ласку Госпада і абяцаньне Царства Божага? Толькі за свае чыстыя, беззаганныя сэрцы. І ўсякі, хто шукае Царства Божага, павінен мець, падобна да дзяцей, чыстае, незласьлівае сэрца.
Багаславеньне дзяцей.
49. Гутарка Іісуса Хрыста з багатым юнаком і вучнямі аб багацьці.
Мат. XIX, 16—30; Мр. X, 17—31; Лук. XVIII, 18—27.
Падчас далейшае падарожы Іісуса Хрыста ў Ерусалім неяк падбег да яго адзін багаты юнак, упаў перад Ім на калені і сказаў: «Вучыцель добры! што мне рабіць, каб унасьледаваць жыцьцё вечнае?» Ііcyc адказаў яму: «Чаму кажаш Мне «добры?» Ніхто ня добры, адзін толькі Бог», і далей сказаў: «Калі хочаш увайсьці ў жыцьцё вечнае, выпаўняй запаведзі: не забівай, не чужалож, не крадзі, ня сьведч лжыва, паважай айца твайго, як самога сябе, і любі бліжняга твайго, як самога сябе». Юнак тады гаворыць Хрысту: «Усяго гэтага пільнаваўся я ад маладых лет маіх; чаго яшчэ не стае мне?» Іісус Хрыстос адказаў яму: «Яшчэ аднаго не стае табе: калі хочаш быць дасканальным, ідзі і ўсё, што маеш, прадай і раздай убогім, і будзеш мець скарб на небе. Тады прыходзь і ідзі за Мною». Юнаку трэ‘ было выбіраць між шчасьцем будучага вечнага жыцьця і ўцехамі гэтага зямнога жыцьця, якія забясьпечвала яму багацьце. Адно выключае другое. Ён ня меў у сабе сілы адмовіцца ад багацьця і таму, калі пачуў адказ Іісуса Хрыста, «засумаваў, бо быў надта багаты». Іісус, бачачы гэта, сказаў Сваім вучням: «Як трудна багатаму ўвайсьці ў Царства Божае». Вучні напалохаліся ад слоў Яго, бо мала ў жыцьці такіх багацеяў, якія ня былі-б прывязаны да свайго багацьця. Калі багацьце стаіць на перашкодзе, каб атрымаць збаўленьне, «дык хто-ж можа збавіцца?» — мімаволі выклікнулі вучні. Але Іісус сказаў ім: «Як трудна ўвайсьці ў Царства Божае тым, хто ўскладае надзею сваю на багацьце. Лягчэй карабельному гужу прайсьці праз голачнае вуха, чымся багатаму ўвайсьці ў Царства Божае». Чуючы гэта вучні йзноў спыталіся: «Хто-ж можа збавіцца?» Іісус Хрыстос сказаў: „Немагчымае ў людзей магчыма для Бога“. Гэта значыць, што слабому чалавеку трудна, з уласнага высілку, зрачыся багацьця і ўсіх прыемнасьцяў жыцьця, якія дае багацьце і якія адхіляюць ад Бога. Толькі пры помачы Божай багаты чалавек можа даць належны ўжытак свайму багацьцю, калі яно пайдзе на дапамогу ўсім, хто пакутуе і абцяжаны горам, і не пашкодзіць асабістаму збаўленьню і насьледаваньню Царства Нябеснага.
Зрачыся багацьця і ўсіх прыемнасьцяў жыцьця — гэтае вымаганьне ставіцца Іісусам Хрыстом ня ўсім Яго пасьлядоўнікам, бо ня ўсе „могуць умясьціць“, а толькі тым, якія хочуць быць «дасканальнымі», г. зн. хто шукае вышэйшых ступеняў прыбліжэньня да Бога, Які ёсьць Сама Найвышэйшая Сьвятасьць і Удасканаленьне.
50. Аздараўленьне сьляпога.
Лук. XVIII, 35—43.
Калі Гасподзь, абкружаны народам, падыходзіў да Ерыхону, адзін сьляпы жабрак, пачуўшы, што міма яго ідзе Іісус Назарэй, закрычаў: «Іісусе, Сыне Давідаў! зьмілуйся нада мною». Пярэднія з натоўпу закрычалі на яго, каб маўчаў. Але ён яшчэ мацней крычаў: „Сыне Давідаў! зьмілуйся нада мною!“ Іісус затрымаўся, загадаў прывясьці яго да сябе, і калі той падыйшоў да Яго, спытаўся: „Чаго ты хочаш ад Мяне?“ Той сказаў: „Госпадзі! каб мне бачыць“. Іісус сказаў яму: „Бач-жа! вера твая спасла цябе“. І ён у той-жа час пачаў бачыць і пайшоў за Ім, славячы Бога. І ўвесь народ, бачачы гэтае, аддаў хвалу Богу.
51. Васкрашэньне Лазара.
Іоан. XI, 1—46.
Недаходзячы да Ерусаліму, Іісус Хрыстос атрымаў вестку, што Лазар, Ягоны друг з Віфаніі, цяжка хворы. Вестку паслалі Хрысту сёстры Лазаравы Марфа і Марыя. Гасподзь не адразу пайшоў у Віфанію. Ён наўмысьля затрымаўся яшчэ на два дні ў тым месцы, дзе знайшлі Яго пасланыя, і сказаў Апосталам: «Гэтая хворасьць не на сьмерць, але на славу Божую, каб уславіўся праз яе Сын Божы». Калі мінула два дні, Іісус Хрыстос кажа вучням: „Пойдзем у Юдэю. Лазар памёр, і Я рад за вас, што ня быў там, каб вы паверылі; але пойдзем да яго“.
Мінула ўжо чатыры дні ад дня пахаваньня Лазара, калі Іісус Хрыстос прыйшоў у Віфанію. Тут было
Васкрашэньне Лазара.
шмат жыдоў, якія папрыходзілі з Ерусаліму да Марыі і Марфы, каб усьцешыць іх па брату. Марфа, пачуўшы, што ідзе Іісус, пайшла насустрэчу Яму і сказала: «Госпадзі! каб Ты быў тут, не памёр-бы брат мой. Але і цяпер ведаю, што чаго Ты папросіш у Бога, дасьць Табе Бог». Гасподзь адказаў ёй: «Уваскрэсьне брат твой». Марфа сказала: «Ведаю, што ўваскрэсьне ў дзень уваскрасеньня, у апошні дзень». Але Іісус Хрыстос сказаў ёй: «Я ёсьць уваскрасеньне і жыцьцё: хто веруе ў Мяне, хоць і памрэ, жыць будзе. І ўсякі, хто жыве і веруе ў Мяне, не памрэ да веку. Ці верыш гэтаму?» Марфа кажа Яму: «Так, Госпадзі! Я верую, што Ты Хрыстос, Сын Божы, што йдзе ў сьвет». Сказаўшы гэта, Марфа пайшла і цішком паклікала сястру сваю. Марыя ўстала і борзда пайшла да Іісуса. За ёю з дому выйшлі і жыды, якія ўцешалі яе. Угледзіўшы Іісуса, Марыя ўпала да ног Яго і сказала: «Госпадзі! каб Ты быў тут, не памёр-бы брат мой». Іісус, бачачы, што плача яна і плачуць жыды, якія прыйшлі з ёю, Сам затужыў духам і ўзварушыўся. Пасьля гэтага спытаўся, дзе палажылі нябожчыка. І калі прышлі на магілу, Іісус заплакаў. Магіла была звычайная пячора, заваленая каменем. Хрыстос загадаў, каб адкінулі камень. Перад тым, як увайсьці ў пячору, Марфа кажа: «Госпадзі! ужо сьмярдзіць, бо ўжо чацьвёрты дзень». Іісус кажа ёй: «Ці не казаў я табе, што калі будзеш верыць, угледзіш славу Божую». Пасьля гэтых слоў Іісус ўзьвёў вочы ўверх і голасна сказаў: «Отча, дзякую Табе, што пачуў Мяне». Прадоўжыў-жа Гасподзь гэтую малітву так, каб Ягоны голас мог быць чутны толькі Апосталам і сёстрам Лазара: «Я ведаю, што Ты заўсёды чуеш Мяне, але сказаў гэта дзеля народу, які тут стаіць, каб паверылі, што Ты Мяне паслаў». Сказаўшы гэта, Іісус Хрыстос моцным, валадарным голасам паклікаў: „Лазар! выйдзі!“ І выйшаў памёршы з магілы, абкручаны пахавальнымі тканінамі, з павязаным хусткаю тварам. «Развяжэце яго і дайце хадзіць», загадаў Іісус Хрыстос.
Чуда гэтае зрабіла вялікае ўражаньне на народ. Многія з жыдоў, якія прыйшлі за Марыяй, бачачы, што ўчыніў Іісус, уверавалі ў Яго. А іншыя з іх пайшлі да фарысэяў і расказалі ім, што зрабіў Іісус у Віфаніі.
52. Змова начальнікаў юдэйскіх.
Іоан. XI, 46—57.
Вестка аб васкрашэньні Лазара вельмі ўзбурыла і занепакоіла ворагоў Хрыста. Архірэі і фарысэі безадкладна склікалі сынэдрыён, г. зн. вышэйшае судзілішча. «Што нам рабіць?» паставілі яны пытаньне. „Гэты чалавек творыць шмат чудаў. Калі ня зьвернем на гэта ўвагі, дык усе ўверуюць у Яго“. Яны баяліся, што народ, увераваўшы ў Хрыста, абвесьціць Яго царом Ізраіля і паднімець паўстаньне супроць сваіх валадароў. А тады прыдуць рымскія легіёны,
вазьмуць Ерусалім, зруйнуюць храм і самы горад і мо’ зальюць кроў’ю ўсю землю: тады будзе канец і іхнаму панаваньню. Узьнялася ў сынэдрыёне гарачая спрэчка. Спыніў яе сваёю радаю архірэй Кайяфа. Ён сказаў: «Вы нічога не разумееце: ці ня лепш нам, каб адзін чалавек памёр за ўсіх людзей, чым увесь народ загінуў?» Інакш кажучы: трэба хутчэй забіць Хрыста, каб больш не тварыў чудаў і не спакушаў народ, і будзе усё спакойна. Усе згадзіліся з прапазыкаю Кайяфы і пастанавілі забіць Хрыста. Ведаючы гэта і ведаючы, што «ня прыйшоў яшчэ час Яго, Гасподзь ня стаў пакуль паказвацца між імі і пайшоў адтуль у краіну ля пустыні ў горад, званы Эфраім, і там заставаўся з вучнямі Сваімі.
Блізка-ж была Пасха жыдоўская, і з усяго краю папрыходзіла ў Ерусалім шмат людзей, каб ачысьціцца. Усе толькі і гаварылі, што аб Хрысьце і створаных Ім чудах, і чакалі, ці ня прыйдзе Ён на сьвята. Архірэі-ж і фарысэі выдалі загад, каб кожны, хто даведаецца, дзе Хрыстос, данёс, каб Яго ўзяць.
Мат. XX, 17—28; Мрк. X, 32—45; Лук. XVIII, 31—34.
Падчас апошняе Свае падарожы з Эфраму ў Ерусалім Іісус Хрыстос адклікаў 12 Сваіх Апосталаў і сказаў ім: «Вось уваходзім мы ў Ерусалім і зьдзейсьніцца ўсё, што напісана прарокамі аб Сыне чалавечым, бо выдадуць Яго першасьвяшчэньнікам і кніжнікам, і зьняважаць Яго, і аплююць Яго, і будуць біць і заб’юць Яго насмерць, і на трэці дзень уваскрэсне». Але Апосталы нічога з гэтага не зразумелі, хаця сэрца і адчула, што іх Вучыцелю пагражае якаясь небясьпека.
Калі агорнутыя сумам, моўчкі, троху воддаль ішлі вучні за Хрыстом, да Яго падыйшла Саламія з сваімі сынамі-апосталамі Якавам і Іоаннам. Хрыстос спытаўся, чаго яны хочуць. Спачатку Саламія за дзяцей, а пасьля і самі яны пачалі прасіць Госпада, каб ён у Сваім царстве пасадзіў іх аднаго з правага боку ад Сябе, а другога з левага боку, у славе Сваёй. Яны не разумелі яшчэ ўсяе тайны Царства Божага і, прадстаўляючы яго сабе на ўзор зямных царстваў, лятуцелі аб царскіх прастолах, царскіх каронах. «Ня ведаеце, чаго просіце», адказаў ім Хрыстос. «Ці можаце вы піць чашу, якую я п’ю, і хрысьціцца хрэшчэньнем, якім я хрышчуся?»[2]. Яны адказалі: «Можам.» Тады Іісус Хрыстос, ведаючы, што ў будучыні яны ўзапраўды прымуць за Яго мукі і сьмерць, папрароцку сказаў ім: «Чашу, якую Я п’ю, будзеце піць і вы, таксама будзеце хрысьціцца хрышчэньнем, якім я
хрышчуся, але-ж даць сесьці ў Мяне па правы і левы бок — не ад Мяне залежыць, але каму прызначана Айцом Маім».
Паклікаўшы потым усіх іншых Апосталаў, якія, паміж іншым, былі вельмі абураны на Якава і Іоанна, Іісус Хрыстос пачаў навучаць іх аб Царстве Божым на зямлі, каб паказаць, як яны памыляюцца ў сваіх паглядах на гэтае Царства. «Між вамі — кажа — хай ня будзе так, як у зямных валадароў», у якіх адныя пануюць, а другія служаць: «Хто хоча быць большым між вамі, хай будзе вам слугою, а хто хоча быць першым між вамі, хай будзе ўсім рабом, бо і Сын Чалавечы не дзеля таго прыйшоў, каб Яму служылі, але каб Самому паслужыць людзям і аддаць душу Сваю за збаўленьне многіх».
Прадаўжаючы Сваю падарожу, Іісус Хрыстос прыйшоў у Ерыхон.
54. Як мытнік Закхей увераваў у Іісуса Хрыста.
Лук. XIX, 1—10.
Ерыхон быў горадам сьвяшчэньнікаў. Апрача таго, у ім жылі мытнікі, якія зьбіралі падаткі. Мытнікі лічыліся на службе рымскага ўраду, таму былі ненавісны народу. Да таго-ж яны вельмі крыўдзілі народ, бо сьцягвалі падаткі ня толькі ў дзяржаўны скарб, але і на ўласную карысьць. Ня дзіва тады, што пашана, якую выказаў Іісус Хрыстос Сваімі адведзінамі начальніку мытнікаў, багатаму Закхею, выклікала ў народзе вялікае зьдзіўленьне і нават абурэньне.
Закхей быў у натоўпе, калі Іісус Хрыстос праходзіў праз места, і разам з усімі хацеў бачыць Вялікага Вучыцеля. Але Закхей быў малы ростам, таму, каб лепш разгледзіць Госпада, узьлез на прыдарожнае фігавае дзерава. Параўняўшыся з ім, Гасподзь сказаў Закхею: „Закхей! зыйдзі хутчэй, бо сяньня трэба мне быць у цябе ў доме“. Закхей пасьпешна зыйшоў на землю і павёў Госпада ў дом свой, дзе прыняў Яго з радасьцю. Усе, бачачы гэта, пачалі наракаць: ведама, узгадаваныя фарысэямі, юдэі лічылі, што людзі праведныя не павінны мець ніякіх зносін з грэшнікамі. Да таго ж, ці мала было ў горадзе сьвяшчэньнікаў? Тымчасам Закхей праз адно міласьцівае слова Госпада адразу як-бы перарадзіўся: сумленьне яго прабудзілася, ён усьведаміў сабе грахі свае, пакаяўся ў іх і ў вялікім захопленьні, што Іісус Хрыстос адведаў яго дом, урачыста, стаўшы перад Госпадам, сказаў: «Палову маемасьці мае я аддам убогім і калі каго чым скрыўдзіў, аддам учацьвёра болей». Іісус сказаў яму: «Цяпер прыйшло збаўленьне гэтаму дому, бо і ты сын Аўраама». А ўсім тым, што спакусіліся, што вонкавую праведнасьць ставілі вышэй за ўсё, Гасподзь даў да зразуменьня: «Сын Чалавечы прыйшоў знайсьці і спасьці загінуўшых.“
Гэтае здарэньне дае добры прыклад для ўсіх, хто няправедна набыў сабе багацьце: хай, як Закхей, аддадуць бедным не драбніцу, а палавіну ці значную
часьць свае маемасьці, не шкадуючы, і тады пачуюць голас Хрыста: «Цяпер прыйшло збаўленьне твайму дому».
55. Вечар у Віфаніі.
Іоан. XII, 1—11.
За шесьць дзён да Пасхі Іісус Хрыстос прыйшоў з вучнямі ў Віфанію. Сям’я Лазара чакала Яго. Падчас вячэры Лазар быў за сталом сярод супачываўшых з Хрыстом. Марфа прыслужвала. Марыя-ж, узяўшы фунт дарагога пахнючага алею, або мѵра, памазала ім ногі Іісусавы і пасьля выцерла іх валасамі сваімі. Уся хата напоўнілася пахам ад мѵра.
Тады адзін з вучняў Яго, на імя Юда Іскарыёт, які праз некалькі дзён прадаў Яго, сказаў: «Лепш было-б прадаць гэты алей і грошы раздаць убогім».
Сказаў-жа гэта ён не дзеля таго, што клапаціўся аб убогіх, але дзеля таго, што быў злодзеем: ён меў пры сабе скарбонку, у якую давалі ахвяры, і утойваў з яе часьць грошай у свой кішэнь. «Пакіньце яе — сказаў Іісус Хрыстос: — яна захавала гэта на дзень пахаваньня Майго. Убогіх заўсёды маеце з сабою, а Мяне не заўсёды».
Калі Іісус Хрыстос быў у Віфаніі, шмат жыдоў прыйшло пабачыць Лазара, бо аб васкрашэньні яго гаварыў увесь горад. Многія з прыйшоўшых уверавалі ў Іісуса. Гэта яшчэ больш пасіліла злосьць ворагаў яго, асабліва першасьвяшчэньнікаў і фарысэяў. Яны пастанавілі забіць і Лазара, каб той ня мог сьведчыць аб чудзе, якое стварыў над ім Іісус Хрыстос.