Перайсці да зместу

Сьветацені (1928)/На усходзе дальнім, на палёх Кітая

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ Па-за вокнамі… На усходзе дальнім, на палёх Кітая
Верш
Аўтар: Тодар Кляшторны
1928 год
Бачу і чую, — чую і бачу
Іншыя публікацыі гэтага твора: На усходзе дальнім, на палёх Кітая.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




НА УСХОДЗЕ ДАЛЬНІМ, НА
ПАЛЁХ КІТАЯ

Ой прысядзьце шэрыя
Гусі на даліну,
Прывітайце казкаю
Вольную краіну.
Ой, вы гусі, гусі
З далёкага краю…
Пачакайце, любыя,
Нешта запытаю:
— Што на сьвеце робіцца?
— Што на сьвеце дзеецца?
— Кажуць непагодзіцца, —
— Крыўдай зоры сьцелюцца?!


∗     ∗

Селі гусі шэрыя,
Селі у даліну,
Прывіталі казкаю
Вольную краіну:
— Ня віхура скача
Там па-за марамі,
Гэта сэрца плача
Горкімі сьлязамі,
Ой ня сьцюжа ночы,
Ня зьвіняць завеі,
Гэта сэрца точыць
Агyявым павевам.
Ня туманы сьцелюцца
За плятнём,
Гэта зноў зьлятаецца
Вараньнё.
На усходзе дальнім,
На палёх Кітая
Ня дубы паснулі…
Гэта сёньня кулі,
Кулі меч паднялі,
На палёх Кітая
Сёньня сьвішчуць кулі.


∗     ∗

Што на сьвеце робіцца!
Што на сьвеце дзеецца!
Сёньня непагодзіцца! —
Кроўю зоры сьцелюцца.
Ой ляціце, шэрыя,
За бары-даліны,
Раскажэце казку там
Вольнае краіны.