Суседзі (1932)/Ухабы па дарозе
← Любім выпіць | Ухабы па дарозе Фэльетон Аўтар: Анатоль Вольны 1932 год |
Кожны раз на „эфтом самом месте“ → |
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ухабы па дарозе. |
УХАБЫ ПА ДАРОЗЕ.
I.
У Полацкай нацкамісіі ляжыць гэткая заява ад настаўніка Шчарбенкі.
„Звальненьне меня з пасады да вывучэньня белмовы ніякіх вынікаў ня мо‘ быць таму што калі я не буду на пасадзе настаўніка дык мяне возьмуць у Чырвоную армію“…
Кажаце, дзядзька Шчарбенка, што ніякіх вынікаў ад гэтага „ня мо‘ быць“…
Чалавек вы яшчэ малады, у арміі яшчэ правапісу падвучаць, а вы кажаце — вынікаў „ня мо‘ быць…“
— Не „ня мо‘ быць“, а „мо“ быць.
А наконт дзяцей я вас хачу паагітаваць, дзядзька Шчарбенка.
Дзеці гэта-ж, як пішацца:
— НАША ЗЬМЕНА, |
… Пашто вам іх калечыць?
II.
На Полаччыне, у Расонскім раёне, адзін настаўнік у анкеце на запытаньне — член якога саюзу, — адказаў:
— Член коллегии министерства „народного просвешения“.
Член калегіі…
Гм… „МИНИСТЕРСТВА НАРОДНОГО ПРОСВЕЩЕНИЯ“…
… А яшчэ некаторыя кажуць, што вышэй ілба вушы не растуць…
III.
Каля Багаяўленскага манастыра там-жа ў Полацку на могільніку ёсьць гэткі надпіс на крыжы:
… Здесь покоится прах раба божия школьного работника…
Ну, тут ужо нічога ня скажаш…
„Аб мёртвых альбо нічога, альбо добрае“…
… Упакой, госпадзі, прах раба твоего школьнага работніка, працаваўшага ў мясцовай сямёхгодцы, на 8 годзе Кастрычнікавай рэвалюцыі, егда прыідзешы, во царствіі сваем“…
■