Перайсці да зместу

Суседзі (1932)/«Чаго яна ящо хотіт»

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Толькі і ўсяго „Чаго яна ящо хотіт“
Фэльетон
Аўтар: Анатоль Вольны
1932 год
Будзьце непарушны

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




„ЧАГО ЯНА ЯШО ХОТІТ“

Было, неяк, што над аднэй западазронай у вядзьмярстве бабулькай, сельсавет офіцыйна рабіў дасьледваньне, з мэтаю высьвятленьня месца знаходжаньня бабулькінага хваста.

Хваста ў бабкі, па чутках, не знайшлося, але бабка затое некалькі разоў паказала мясцовай уладзе тое месца, адкуль, па падазрэньні мясцовай улады, павінен быў расьці бабулькін хвост.

Пасьля гэтага мясцовая ўлада аглядам была канчаткова задаволена і алібі бабкі было даведзена.

Прыводжу другі конфлікт ужо не вясковага старшыні з западазронаю ў вядзьмярстве бабкаю, а Расьнянскай райміліцыі з аднэю жанчынаю, якая ўжо трэці год ходзіць у райміліцыю, каб ёй памаглі па выканаўчаму лісту атрымаць грошы.

За ўсе гэтыя тры гады жанчына ні да чаго не дайшла, калі вядома, ня лічыць офіцыйнай даведкі, якую атрымала гэта жанчына ад райміліцыі.

Вось зьмест гэтай даведкі.

Літаральна:

ДАВЕДКА.

„Бабе гэтай растлумачана, што яе ліст знаходзіцца ў судзебнага выканаўцы, а міліцыя цяпер зусім за алімэнты неўзыскаець, а чаго яна яшо хотіт то невядома“.

За Начрайміліцыі (подпіс).

З гэтай даведкі відаць, што „баба“ нечага „ящо хотіт“, а чаго — міліцыі гэтага быццам і невядома.

Таварышы з райміліцыі.

Вы добра ведаеце, чаго „хатіт“ баба.

Яна хоча, каб вас зьнялі з работы.