Перайсці да зместу

Суседзі (1932)/«Опасные» паштавікі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Пра Слуцкую аптэку і маю цётку „Опасные“ паштавікі
Фэльетон
Аўтар: Анатоль Вольны
1932 год
Сакрэтны архіў
Іншыя публікацыі гэтага твора: «Опасные» паштавікі.

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




„ОПАСНЫЕ“ ПАШТАВІКІ

Щелкни кобылу в нос —
Она махнет хвостом.Козьма ПРУТКОВ.

Мне нашыя ўстановы лаяць не выпадае. Вось, Козьму Пруткову іншая рэч, з гэтай ліпавай „лічнасьці“, што возьмеш?

Вышэй памянёную афорызму Козьма Пруткоў, на мой погляд напісаў пра Менскую паштова-тэлеграфную контору.

Ну, і Пруткоў, і як гэта ён так дасьціпна і за столькі гадоў заўважыў пра нашую пошту:

Бо і сапраўды, вазьмеце, таварышы, гэткі факт: тав. Рэдзька Уладзімер, што з вёскі Кабылічы, Гарэліцкага с.-с., Шацкага раёну выпісаў „Савецкую Беларусь“ на тры месяцы адразу, на тры месяцы (таварышы наборшчыкі, набярэце, будзьце лаксавы, слова „тры“ буйнымі літарамі, каб ТРЫ пошце было прыкра глядзець) — дык вось два м-цы пошта высылала падпішчыку газэты добра, а на трэці чамусьці спыніла.

Словам, на просьбу рэдакцыі растлумачыць прычыну гэткай „услужливости“ „опасные“ паштавікі адказалі:

„…З зваротам вашай адносіны за № 364 і заявы гр. Рэдзькі, паведамляю, што ён позна падпісаўся на газэту, чаму заказ ня быў сваечасова выканан, а пагэтаму перанесены на красавік“.

Пад гэтай чыста канцылярскай адпіскай ідзе запаведны подпіс, але мы саромімся за яго і таму напішам, што ён „неразборчив“.

Таварышы паштавікі, калі гэтая трохмесячная падпіска была здана несваячасова, на што-ж вы два месяцы высылалі газэту і толькі на трэцім адумаліся аб тым, што яна „несваячасовая“.

Не, таварышы паштавікі, тут нешта ды ня тое…

Гэткая, чыста мэханічная, канцылярская адпіска на скаргу вясковага чытача і давяла, на мой погляд, Пруткова, сказаць іменна вышэй дамянёную афорызму, а ні ў якім выпадку ня іншую…

Было-б куды лепей, каб вы, таварышы, шчырасьці нам адказалі, чаму вы месяў не высылалі газэты падпішчыку, напісалі-б, маўляў так і так, вясна, значыць, ідзе, шчасьлівыя, значыць, часоў не наглядаюць, ну, значыць, па гэтых прычынах і спазьніліся з высылкай газэты на месяц, — тады-б і мы зразумелі, і падпішчык, не нерваваўся, а вы замест гэтага наўмысьля сур‘ёзна адпісваецеся.