Перайсці да зместу

Суседзі (1932)/«Ванька, я цябе высеку»

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Сакрэтны архіў „Ванька, я цябе высеку“
Фэльетон
Аўтар: Анатоль Вольны
1932 год
Яшчэ аб „бамбешке“

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




„ВАНЬКА, Я ЦЯБЕ ВЫСЕКУ“.

Полаччына, Полаччына, няма на цябе Чэхава

Дзядзька Альтшулер, з Палаччыны, — ніколі не давайце загадаў у часе дрэннага настрою…

Бо са злосьці чаго не наробіш…

Памятуеце ў Чэхава гэтае месца:

Станавы прыстаў прайграў грошы ў карты і вярнуўся да хаты…

Настрой дрэнны… дажджлівае надвор‘е… І вось станавы паклікаў сына: „Ванька, я тебя высеку за то, что ты третьяго дня тарелку разбил. Ванька, снимай штаны“.

Не абараняючы „отнюдь“ сына прыстава праклятага царскага рэжыму, усё-ж дзядзька Альтшулер, пашто аддаваць загады ў часе дрэннага настрою? Дапішчык з Палаччыны лістом ў рэдакцыю скардзіцца на вас, дзядзька Альтшулер, за тое, што вы групкому № 2 адмовілі ў выпісцы „Савецкай Беларусі“. Дапішчык у сваім лісьце з Палаччыны кажа — ня гледзячы на ўсе пролетарскія заслугі Альтшулера яго ўчынак — гэта „димагогия“.

Дзядзька Альтшулер з Палаччыны, галава чалавека — гэта вельмі складаны інструмант.

Але, калі гэты складаны інструмант аддае загады ў часе дрэннага настрою, дык гукі гэтага інструманту бываюць падобны да гукаў барабану.

А барабан, як вам вядома дзядзька Альтшулер, затое і звонкі, што пусты.