Суседзям у няволі

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Восень Суседзям у няволі
Верш з зборніка Скрыпка беларуская
Аўтар: Алаіза Пашкевіч (Цётка)
Крыніца: http://rv-blr.com/vershu/view/141
Артыст грайка


Ад сваіх хат, ад сваіх ніў,
Ад ўсіх братоў, хто толькі жыў,
Нясу сьлязу, нясу я стогн,
Нясу нагаек царскіх звон.
У нас там ноч, у нас там стук,
Мы ацямнелі з страшных мук,
З нас пот ліецца, сохнуць грудзі.
Нас катуюць! Чуйце, людзі!
Чуйце, чуйце, руку дайце!
Мы вам родны. Праўду знайце:
Ці у долі, ці ў нядолі —
З вамі станем ў адным полі,
Рука ў руку з вашым братам
За свабоду перад катам.

(1906)