Перайсці да зместу

Суніцы (1926)/З цыклю вершаў «Ліпень»

З пляцоўкі Вікікрыніцы
⁂ (Сонца слупамі бліскучымі…) З цыклю вершаў „Ліпень“
Верш
Аўтар: Уладзімір Хадыка
1926 год
Агні…
Іншыя публікацыі гэтага твора: Ліпень (Хадыка).

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




З ЦЫКЛЮ ВЕРШАЎ „ЛІПЕНЬ“

Помню… Адыходзілі палякі…
Ліпень сыпаў золата на дзень,
З ветрам ціха цераз куст калякаў,
Пальцы мыў агністыя ў вадзе.

Душную сьпякоту халадзілі
Ў полі рухам збожжа каласы,
І на вёскі помстаю дымілі,
Колам атуліўшы паясы…

Гэты дым на сэрца селяніна
Камянём гарачым лёг.
Ён дымеў ў згвалтованай дзяўчыны
Ў шкло адчаю на заплаканых вачох.

Эх, часы! Адразу не апіша
Вашых дзён гарачая рука.
На мазольных вы раджалі ўзвышшах
Поплам без кашулі жабрака.

За мазоль вяковы дзедка хліпаў,
Шмат кабеты наірвалі кос…
Помню я цябе, агністы ліпень,—
Гора ты і радасьць нам прынёс.

Адлягло на сэрцы ў Піліпа,
Нуды запрапаў векавечны мох…
Чацьвертае лета красуецца ліпа,
Воляю будзячы доўгі аблог.

Барозны поруць пякучыя косы,
Слушаць балота, настояў што плач…
На кавадлах пядзі-цалосы
Паляглі ушыркі ад цяпла…

Новыя хаты плечы ня муляць.
Ня будуць грудзі сушыць хлявы.
Раньне дугу на спіне разагнула,—
Карак ня ўгне ужо галавы…

Зарубцаваліся змаганьня раны,—
Плужыцца згодай вольны прастор…
Воля-ж зачэша рукі у пана,—
Месца вінтоўцы уступіць сахор!..

Чацьверты год бурахваліць ліпамі,
Крыецца шоўкам голы аблог…
Сэрца наводкай бурліць у Піліпа,
Нуды запрапаў векасівы мох.