Суд (Абуховіч)

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Jump to navigation Jump to search
Суд
байка
Аўтар: Альгерд Абуховіч
Крыніца: http://www.gluskonline.net/publ/9-1-0-220



Там, дзе пушча, за прасёлкам,
Калісь ліс жыў з шэрым воўкам
І, як весць людская кажа,
Жыло згодна племя ўража;
Ды да часу.
Хутка сварка там пайшла:
Ўкрыўдзіў нечым ліс ваўка.
Дайшло дзела да суда.
Можа, праўда, можа, не, —
Адвакаты — два сабакі на судзе.
Кожны брэша, на праціўніка вядзе.
А суддзёю быў глушэц,
Ён разумны ці глупец,
Тое трудна разгадаць,
Адно толькі, як чуваць,
Што рашыў ён дзела так:
Выгнаць з суду ўсіх сабак,
А воўк з лісам плоцяць штраф.
Воўк — бо хлусіць ён напрасна,
Ліс — бо злодзей.
Гэта ясна:
Круцялёў чым разбіраць,
Лепш абодвух пакараць.