Статут горада Мінска (2001)/Глава 5. Тэрытарыяльнае грамадскае самакіраванне і іншыя формы гарадскога самакіравання ў горадзе

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Глава 4. Адміністрацыя раёна горада Глава 5. Тэрытарыяльнае грамадскае самакіраванне і іншыя формы гарадскога самакіравання ў горадзе
Глава Статуту
Аўтар: Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў
2001
Крыніца: Сайт Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту

Спампаваць тэкст у фармаце EPUB Спампаваць тэкст у фармаце RTF Спампаваць тэкст у фармаце PDF Прапануем да спампаваньня!




Глава 5. Тэрытарыяльнае грамадскае самакіраванне і іншыя формы гарадскога самакіравання ў горадзе
Артыкул 33. Тэрытарыяльнае грамадскае самакіраванне ў горадзе

Тэрытарыяльнае грамадскае самакіраванне ў горадзе –самаарганізацыя яго жыхароў на добраахвотнай аснове па месцы іх жыхарства (мікрараёны, кварталы, вуліцы, двары, дамы з прылеглай тэрыторыяй і іншыя ўнутрыгарадскія тэрытарыяльныя ўтварэнні) для самастойнага і пад сваю адказнасць ажыццяўлення ўласных ініцыятыў у пытаннях гарадскога значэння непасрэдна насельніцтвам або праз ствараемыя ім органы тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання.

Тэрытарыяльнае грамадскае самакіраванне ў горадзе ажыццяўляецца ў адпаведнасці з заканадаўствам, гэтым Статутам і прыкладным статутам камітэта тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, якое зацвярджаецца Саветам і выканаўчым камітэтам.

Артыкул 34. Стварэнне органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання

Органам тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання з'яўляецца камітэт, які можа надзяляцца правамі юрыдычнай асобы.

Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).


Падрабязней гл. у дакументацыі.