Статут горада Мінска (2001)/Глава 4. Адміністрацыя раёна горада
← Глава 3. Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт | Глава 4. Адміністрацыя раёна горада Глава Статуту Аўтар: Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў 2001 Крыніца: Сайт Менскага гарадзкога выканаўчага камітэту |
Глава 5. Тэрытарыяльнае грамадскае самакіраванне і іншыя формы гарадскога самакіравання ў горадзе → |
Выканаўчым і распарадчым органам на тэрыторыі раёна горада з'яўляецца адміністрацыя раёна, якая валодае правамі юрыдычнай асобы.
Адміністрацыі раёнаў горада ўваходзяць у сістэму органаў выканаўчай улады і з'яўляюцца органамі мясцовага кіравання.
У склад адміністрацыі раёна ўваходзяць кіраўнік адміністрацыі, яго намеснікі, кіраўнік спраў і члены адміністрацыі раёна горада.
Структура і штатная колькасць адміністрацыі раёна зацвярджаюцца выканаўчым камітэтам.
Адміністрацыя раёна горада:
- забяспечвае на тэрыторыі раёна выкананне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і законаў Рэспублікі Беларусь, актаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і Урада Рэспублікі Беларусь, выкананне рашэнняў Савета і выканаўчага камітэта, прынятых у межах іх кампетэнцыі;
распрацоўвае і ўносіць на разгляд выканаўчага камітэта схему кіравання тэрыторыяй і яе развіцця, прапановы аб структуры і штатнай колькасці адміністрацыі;
- распараджаецца камунальнай уласнасцю горада ў межах паўнамоцтваў, прадастаўленых Саветам, выступае заснавальнікам арганізацый, заснаваных на камунальнай уласнасці;
- арганізуе атрыманне бюджэтных i iншых даходаў i ажыццяўляе кантроль за іх мэтавым выкарыстаннем;
- па ўзгадненні з выканаўчым камітэтам адкрывае рахункі для назапашвання пазабюджэтных сродкаў;
- кааперыруе са згоды ўласнікаў сродкі прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў і аб'яднанняў, арганізуе іх долевы ўдзел у сацыяльным і эканамічным развіцці раёна;
- уносіць на разгляд Савета і яго органаў, выканаўчага камітэта прапановы па ўсіх пытаннях мясцовага значэння і ўдзельнічае ў іх разглядзе;
арганізуе ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, кантроль за аховай атмасфернага паветра, вод, лясоў, нетраў, расліннага і жывёльнага свету, а таксама за выкарыстаннем камунальнай уласнасці;
- арганізуе работу органаў тэрытарыяльнага грамадскага самакіравання, склікае сходы, у тым ліку сходы ўпаўнаважаных прадстаўнікоў жыхароў адпаведнай тэрыторыі, забяспечвае выкананне іх рашэнняў;
- узаемадзейнічае на прынцыпах сацыяльнага партнёрства з арганізацыямі, структурамі прафесійных саюзаў, якія працуюць у раёне, у вырашэнні сацыяльна-эканамічных задач;
- разглядае звароты грамадзян і прымае па iх рашэннi ў межах сваёй кампетэнцыі;
- распрацоўвае і ўносіць на разгляд выканаўчага камітэта каштарысы расходаў мясцовай адміністрацыі, забяспечвае іх выкананне;
- вырашае пытанні, звязаныя з землекарыстаннем, у адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь;
- арганізуе будаўніцтва жылых дамоў, аб'ектаў сацыяльна-бытавога прызначэння і інжынерна-транспартнай інфраструктуры, рамонт жыллёвага фонду, дарог, забяспечвае кантроль за ўтрыманнем вуліц, кварталаў, прыдамавых тэрыторый;
- забяспечвае мэтавае выкарыстанне і захаванасць дзяржаўнага жыллёвага фонду;
- вядзе ўлік грамадзян, якія маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, прадстаўляе ім інфармацыю па гэтым пытанні, а таксама ажыццяўляе ::* ::* кантроль за станам такога ўліку ў арганізацыях, размешчаных на тэрыторыі раёна;
- садзейнічае стварэнню і функцыянаванню арганізацый па абслугоўванні насельніцтва адпаведнай тэрыторыі;
- вырашае пытанні, звязаныя з умацаваннем грамадскага парадку;
- стварае ў адпаведнасці з заканадаўствам адміністрацыйную камісію, камісію па справах непаўналетніх, прызыўную камісію, назіральную камісію, камісію па барацьбе з п'янствам, грамадскую камісію па жыллёвых пытаннях, іншыя камісіі;
- арганізуе кантроль за забеспячэннем супрацьпажарных мерапрыемстваў і бяспекі на водах;
- прадстаўляе інтарэсы раёна ў дзяржаўных органах і ў адносінах з арганізацыямі;
- прымае меры па забеспячэнні і абароне інтарэсаў раёна ў судовым парадку;
- арганізуе працу па ўтрыманні ў належным стане помнікаў прыроды, гісторыі і культуры, культавых збудаванняў;
- вырашае пытанні працаўладкавання, адукацыі, прафесійнай падрыхтоўкі, сацыяльна-культурнага, медыцынскага, гандлёвага, транспартнага, бытавога і іншага абслугоўвання жыхароў раёна ў межах і парадку, устаноўленым заканадаўствам;
- садзейнічае развіццю народных традыцый і звычаяў;
- можа выступаць заснавальнікам мясцовых сродкаў масавай інфармацыі;
- ажыццяўляе iншыя прадугледжаныя заканадаўствам паўнамоцтвы, дадзеныя ёй Саветам і выканаўчым камітэтам.
Адміністрацыя раёна дае справаздачу аб сваёй працы перад выканаўчым камітэтам, а таксама сістэматычна інфармуе грамадзян раёна аб сваёй дзейнасці.
Пасяджэнні адміністрацыі раёна праводзяцца яе кіраўніком па меры неабходнасці, але не радзей за адзін раз у месяц і лічацца правамоцнымі, калі ў іх прымае ўдзел не менш за 2/3 членаў ад устаноўленага складу адміністрацыі.
Рашэнні адміністрацыі раёна прымаюцца простай большасцю галасоў ад устаноўленага складу адміністрацыі.
Парадак правядзення пасяджэнняў і прыняцця рашэнняў вызначаецца рэгламентам адміністрацыі раёна.
Кіраўнік адміністрацыі раёна прызначаецца на пасаду і вызваляецца ад пасады старшынёй выканаўчага камітэта па ўзгадненні з Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь. Намеснікі кіраўніка і кіраўнік справамі адміністрацыі прызначаюцца на пасаду і вызваляюцца ад пасады старшынёй выканаўчага камітэта па прадстаўленні кіраўніка адміністрацыі.
Кіраўнік адміністрацыі раёна:
- кіруе дзейнасцю адміністрацыі;
- зацвярджае па ўзгадненні са старшынёй выканаўчага камітэта персанальны склад адміністрацыі раёна, за выключэннем намеснікаў кіраўніка і ::* кіраўніка справамі адміністрацыі;
- прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады супрацоўнікаў адміністрацыі;
- арганізуе работу па падрыхтоўцы пасяджэнняў адміністрацыі, вядзе гэтыя пасяджэнні;
- арганізуе і кантралюе выкананне рашэнняў адміністрацыі;
- размяркоўвае функцыі паміж сваімі намеснікамі, іншымі супрацоўнікамі адміністрацыі;
- падпісвае дагаворы, фінансавыя і банкаўскія дакументы, з'яўляецца галоўным распарадчыкам крэдытаў;
- прымяняе да супрацоўнікаў адміністрацыі меры заахвочвання, накладае на іх у адпаведнасці з заканадаўствам дысцыплінарныя спагнанні;
- прадстаўляе адміністрацыю ў адносінах з іншымі дзяржаўнымі органамі, а таксама арганізацыямі і грамадзянамі;
- падпісвае рашэнні адміністрацыі і пратаколы яе пасяджэнняў, выдае ў межах сваёй кампетэнцыі распараджэнні;
- ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўствам.
Гэты твор знаходзіцца ў грамадскім набытку ў Беларусі (а таксама ў ЗША), бо, паводле беларускага заканадаўства, афіцыйныя дакументы (законы, судовыя рашэнні, іншыя тэксты заканадаўчага, адміністрацыйнага і судовага характару), а таксама іх афіцыйныя пераклады, дзяржаўныя знакі (сцяг, герб, гімн, ордэны, грашовыя і іншыя знакі), не з’яўляюцца аб’ектамі аўтарскіх правоў (арт. 7 Закона Рэспублікі Беларусь ад 17 мая 2011 года № 262-З «Пра аўтарскае права і сумежныя правы»).
Падрабязней гл. у дакументацыі.